Невытворчы траўматызм на аб'ектах Беларускай чыгункі

Прычынай большасці выпадкаў нявытворчага траўматызму на аб'ектах Беларускай чыгункі з'яўляецца асабістая неасцярожнасць і невыкананне грамадзянамі Правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце.

Так, 17.04.2017 на чыгуначным пераездзе вакзала ст. Орша-Цэнтральная цягніком рэгіянальных ліній эканом-класа паведамленнем «Орша-Чырвонае», які падаецца пад пасадку пасажыраў, траўміраваны жыхар г. Лепель Е., 1980 года нараджэння, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Траўміраванне грамадзяніна рухомым саставам не з'яўлялася следствам парушэння правілаў бяспекі руху чыгуначнага транспарту, норм і правілаў па тэхнічным утрыманні чыгункі, а адбылося па віне самога пацярпелага (знаходжанне ў нецвярозым стане ў зоне павышанай небяспекі, якой з'яўляецца тэрыторыя, на якой размешчаны чыгуначныя лініі і іншыя камунікацыі чыгуначнага транспарту, асабістая няўважлівасць, ігнараванне элементарных мер бяспекі).

Па-ранейшаму маюць месца факты парушэнняў заканадаўства аб бяспецы дарожнага руху на чыгуначных пераездах.

Транспартнай пракуратурай у маі-ліпені бягучага года, з выкарыстаннем больш чым дзясятка відэакамер, устаноўленых на чыгуначным вакзале станцыі Орша-Цэнтральная і прылеглай да яго тэрыторыі, выяўлена больш за 60 кіроўцаў, якія праехалі чыгуначны пераезд, размешчаны каля будынка Аршанскага аўтавакзала (прывакзальная плошча чыгуначнага вакзала), на забараняючы сігнал святлафора.

Кіроўцы, якія дапусцілі парушэнне правілаў праезду чыгуначнага пераезду, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.15 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у выглядзе штрафу ад дзвюх да чатырох базавых велічынь.

Памочнік Віцебскага
транспартнага
пракурора
юрыст 1 класа Дзмітрый Уладзіміравіч Кубракоў