Непаўналетнія на аб'ектах транспарту
Віцебская транспартная пракуратура паведамляе, што любое староннае ўмяшанне ў дзейнасць чыгуначнага транспарту пераследуецца па законе і можа пацягнуць за сабой крымінальную, адміністрацыйную і матэрыяльную адказнасць.
Нашэнне на рэйкі старонніх прадметаў, закідванне цягнікоў камянямі, пашкоджанне прылад сігналізацыі і сувязі і іншыя супрацьпраўныя дзеянні, якія парушаюць бяспеку руху на чыгуначным транспарце, могуць прывесці да гібелі людзей, а таксама прычыніць сур'ёзны матэрыяльны ўрон.
Указаныя правапарушэнні часта здзяйсняюць непаўналетнія, а несці адказнасць нярэдка даводзіцца іх бацькам.
Так, напрыклад, на станцыі Шуміліна непаўналетні Н. 2002 г.н., падкладаў староннія прадметы на чыгуначныя пуці ст. Шуміліна, бо непаўналетні не дасягнуў устаноўленага Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей - КоАП Рэспублікі Беларусь) 14-гадовага ўзросту, з якога наступае адміністрацыйная адказнасць за дадзенае правапарушэнне, пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 1 арт. 9.4 (Невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей) КоАП Рэспублікі Беларусь, складзены ў дачыненні да маці непаўналетняга.
На астановачным пункце Копты непаўналетнія брат і сястра Р., 2002 г.н. і 2004 г.н., падкладалі староннія прадметы (друз) на чыгуначныя пуці, пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 1 арт. 9.4 (Невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей) КоАП Рэспублікі Беларусь, таксама складзены ў дачыненні да маці непаўналетніх.
Здзекі дзяцей маглі пацягнуць гібель людзей, а таксама матэрыяльны ўрон. Акрамя таго, знаходзячыся на чыгуначных пуцях, непаўналетнія падвяргалі сваё жыццё небяспецы. Пракуратура заклікае непаўналетніх не парушаць правілы паводзін на аб'ектах транспарту, а бацькоў уважліва ставіцца да выхавання сваіх дзяцей.
На жаль, непаўналетнімі на аб'ектах транспарту здзяйсняюцца не толькі правапарушэнні супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту, а
таксама іншыя правапарушэнні, маюцца факты здзяйснення і злачынстваў.Прыкладам з'яўляецца выпадак не так далёкага мінулага, калі непаўналетні Сяргей, 17 гадоў, сумесна з непаўналетнім Мікалаем, 16 гадоў, ноччу, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, наўмысна, нагамі, а таксама з прымяненнем металічнай трубы і камянёў, пашкодзілі і знішчылі маёмасць, якая належыць прадпрыемству ЖКГ Шаркаўшчынскага раёна, а таксама транспартнаму РУП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (папераджальныя знакі, чыгуначныя святлафоры, слупкі, агароджы і інш. маёмасць) чым прычынілі матэрыяльны ўрон на агульную суму 6 537 808 рублёў. Сваімі дзеяннямі П. Сяргей, Р. Мікалай здзейснілі злачынства, прадугледжанае ч. 1 арт. 218 КК Рэспублікі Беларусь «Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці» (санкцыя названага артыкула прадугледжвае пакаранне да 2 гадоў абмежавання волі). Непаўналетнія пакрылі прычынены ўрон, акрамя таго, заплацілі сур'ёзны штраф.
Найбольш распаўсюджаным правапарушэннем, што здзяйсняецца непаўналетнімі на аб'ектах транспарту, з'яўляецца прохаджэнне па чыгуначных пуцях або знаходжанне на чыгуначных пуцях у неўстаноўленым месцы (ч. 5 арт. 18.3. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь), што можа пацягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 0,2 да 2 базавых велічынь.
За 6 месяцаў 2016 г. у дачыненні да 63 непаўналетніх складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Напамінаю, што пераходзіць чыгуначныя пуці неабходна толькі ва ўстаноўленых месцах, карыстаючыся пры гэтым пешаходнымі мастамі, тунэлямі, пераездамі, насціламі, а таксама ў месцах, дзе ўстаноўлены спецыяльныя ўказальнікі;
На другім месцы, на жаль, ідуць правапарушэнні, звязаныя з ужываннем непаўналетнімі алкаголю!
Не будзе лішнім нагадаць, што распіццё алкагольных,слабаалкагольных напояў або піва ў грамадскім месцы, альбо з'яўленне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, цягне адміністрацыйную адказнасць для непаўналетніх з 16 гадоў. Адказ за здзяйсненне указанага правапарушэння, прадугледжваецца часткай 1 артыкула 17.3. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – КоАП Рэспублікі Беларусь) і можа пацягнуць накладанне штрафу ў памеры да 8 базавых велічынь, за здзяйсненне правапарушэння паўторна ў памеры да 15 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
За 6 месяцаў 2016 г. за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва ў грамадскім месцы, альбо з'яўленне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе Віцебскім АУС на транспарце прыцягнута 22 непаўналетніх.
Акрамя таго, бацькам (асобам іх замяняючым – апекунам, папячыцелям) варта ведаць, што яны нясуць адміністрацыйную адказнасць за дзеянні здзейсненыя іх непаўналетнімі дзецьмі (падапечнымі), якія не дасягнулі ўзросту, з якога наступае адміністрацыйная або крымінальная адказнасць, у адпаведнасці са артыкулам 9.4 КоАП Рэспублікі Беларусь за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей, што можа пацягнуць накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь.
Так, напрыклад, 27 сакавіка 2014 г. у 17:50 тры дзяўчыны 1997 года нараджэння адзначалі дзень нараджэння, у гонар чаго распівалі піва паблізу станцыі Лучеса. У дачыненні да парушальніц складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях па частцы 1 артыкула 17.3. КоАП Рэспублікі Беларусь.
Здзяйсненне непаўналетнімі правапарушэнняў на аб'ектах транспарту з'яўляецца следствам іх беcмэтавага знаходжання паблізу чыгункі, ненадзейнай арганізацыі вольнага часу ў вольны ад вучобы час, адсутнасці належнага кантролю бацькоў за паводзінамі сваіх дзяцей.
Віцебскай транспартнай пракуратурай, Віцебскім і Полацкім АУС на транспарце, а таксама ГА «БРСМ» УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі», ва ўзаемадзеянні з установамі адукацыі, прадпрыемствамі, грамадскасцю, праводзіцца мэтанакіраваная прафілактычная
праца па папярэджанні ўжывання спіртных напояў непаўналетнімі, недапушчэнні здзяйснення імі правапарушэнняў і злачынстваў, папярэджанні дзіцячага траўматызму.Аднак, станоўчы эфект будзе дасягнуты толькі ў тым выпадку, калі кожны з нас не будзе абыякавым, будзе адчуваць і разумець адказнасць за тое, што адбываецца побач. Толькі разам мы зможам выхаваць здаровых і адказных за сваю лёс і лёс сваёй Радзімы грамадзян.
Памочнік Віцебскага
транспартнага пракурора
юрыст 1 класа Янчыленка Е.В.