Не наркотыкам
Пра шкоду ад ужывання наркотыкаў ведаюць многія, але тыя «адважныя», якія іх ужываюць, пра іх небяспеку забываюць. Можна дакладна сцвярджаць, што наркотыкі нават расліннага паходжання накшталт канопляў ці маку прычыняюць велізарную шкоду здароўю грамадзян, а іх незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка строга караюцца законам.
Санкцыя ч. 1 арт. 328 Крымінальнага Кодэкса за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў прадугледжвае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі. Крымінальная адказнасць можа напаткаць асобу, якая проста сарвала забароненую расліну і захоўвае яе ў сябе.
Так, грамадзянін Л., працуючы, халасты і не маючы на ўтрыманні малалетніх дзяцей, зімовым вечарам, знаходзячыся ў гасцях у сваёй дзяўчыны, завёў перапіску ў сетцы «Вконтакте» з незнаёмым яму раней маладым чалавекам. У ходзе перапіскі хлопец прапанаваў Л. набыць у яго гашыш. Чаму ён выбраў менавіта яго, Л. не ведаў. Паколькі ён са сваёй дзяўчынай збіраўся на наступны дзень ісці на вяселле, Л. вырашыў набыць гашыш, каб у наступным добра расслабіцца са сваёй дзяўчынай. Замовіўшы наркатычны сродак праз Інтэрнэт і забраўшы ў вызначаным месцы, хлопец узяў гашыш з сабой у кафэ на вяселле. Але «кайфу» Л. так і не адчуў, бо на вакзале яго сустрэлі супрацоўнікі міліцыі, у якіх ён быў «на прыкметы». У ходзе асабістага дагляду ў Л. была выяўлена і канфіскавана прэсаваная ў плітку парашкападобная маса масай 0,37 грама, якая з'яўляецца небяспечным наркатычным сродкам – гашышам. У дзеяннях Л. былі ўгледжаны прыкметы злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328 КК, а менавіта незаконныя без мэты збыту набыццё, захоўванне і перавозка наркатычных сродкаў. Прысудам суда Л. асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі. У адпаведнасці з арт. 78 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь Л. не прыводзіць у выкананне прызначанае пакаранне, калі на працягу выпрабавальнага тэрміну працягласцю 2 гады ён не ўчыніць новага злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязкі, у тымуліку выканае ў вольны ад вучобы і працы час грамадска карысныя работы у аб'ёме 120 гадзін, а таксама выплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 100 базавых велічынь у суме 21 000 000 рублёў у тэрмін шасці месяцаў пасля ўступлення прыгавору ў законную сілу. А бо мог і не запляміць свой лёс гэтым злачынствам, трэба было ўсяго толькі адказаць адмовай на прапанову незнаёмага чалавека.
Віцебскі транспартны
пракурор
старшы саветнік юстыцыі А.А. Царыкаў