Беларускі аграпрамысловы тыдзень пройдзе з 7 па 11 чэрвеня 2022 года

Міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "БЕЛАГРА-2022" , "БЕЛФЕРМА", "БЕЛПРАДУКТ", «ПРАДМАШ. ХАЛАД. УПАК»  пройдуць у Мінску ў рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня  з 7 па 11 чэрвеня 2022 года.

Азнаёміцца з перадавымі напрамкамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, пакавання і захоўвання прадукцыі, а таксама разнастайнасцю сельгастэхнікі можна будзе на новай пляцоўцы у выставачным цэнтры Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі Камень».

Гэты аграрны форум традыцыйна збірае разам не толькі беларускіх аграрыяў і работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасцей, але і іх замежных калег і партнёраў.

Калектыўныя экспазіцыі прадставяць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Канцэрн «Белгаспашпрам», Белкаапсаюз.

Усіх, хто так ці інакш датыкаецца да сельскай гаспадаркі, цікавіць, што новага з'яўляецца на рынку і над чым працуюць інжынеры-машынабудаўнікі. Якія новыя тэхналогіі ўжываюцца ўжо сёння, і што чакаць заўтра. Што сёння яшчэ з'яўляецца ідэяй, і што мы ўжо ў найбліжэйшы час убачым у новай сельгастэхніцы. На ўсе гэтыя пытанні можна знайсці адказ, наведаўшы «Белагрo». Больш за 200 узораў сучаснай тэхнікі, якая ўжываецца ў сельскай гаспадарцы, будзе прадстаўлена на адкрытай пляцоўцы выстаўкі.

Шырока будзе прадстаўлена тэхніка для ўнясення ўгнаенняў і абароны раслін, для ўборкі збожжавых і нарыхтоўкі кармоў, машыны для меліярацыйных работ, вырошчвання і ўборкі бульбы, цукровых буракоў і іншай агародніны. Сельскагаспадарчая прадукцыя, машыны, абсталяванне будуць дэманстравацца ў тэхналагічнай ланцужку з сучаснымі энергасберагальнымі тэхналогіямі ўсіх галін, звязаных як з вытворчасцю прадукцыі, так і з яе перапрацоўкай, транспарціроўкай, захоўваннем і рэалізацыяй

Экспазіцыя выставы «Белферма»  прадэманструе апошнія дасягненні ў галіне жывёлагадоўлі. Кармушкі для жывёл і абсталяванне для іх утрымання, клеткавае абсталяванне і інкубатары, аўтаматызаваныя ўстаноўкі для малочна-таварных ферм. На выставе таксама можна будзе азнаёміцца з аўтаматызаванай сістэмай кіравання статкам; даільнымі ўстаноўкамі розных мадыфікацый; малакаахаладжвальнымі ўстаноўкамі, як стацыянарнымі, так і перасоўнымі для працы на пашах. Тут пакажуць новыя кормы і кармавыя дабаўкі, ветпрэпараты і медыкаменты, новыя тэхналогіі ў біяэнергетыцы, у тым ліку энергетычнае абсталяванне і яго праграмнае забеспячэнне.

Штогод вялікую цікавасць як у спецыялістаў, так і ў маленькіх наведвальнікаў выставы выклікае наведванне «Рыбацкай вёскі», арганізаванай ДГА «Белводгас». 

У выставачным павільёне будзе прадстаўлена сучаснае абсталяванне і матэрыялы для перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Тут размесцяцца экспазіцыі выстаў «Прадамаш. Холад. Упак»  - абсталяванне для прадпрыемстваў харчовай прамысловасці; «Белагра» - абсталяванне для перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, і «Белпрадукт. Харчовая індустрыя» - прадукты харчавання.

Найбуйнейшыя беларускія вытворцы прадставяць шырокі спектр прадуктаў харчавання: каўбасныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты, птушку, малочную прадукцыю, кансерваваныя прадукты, бакалею, дзіцячае і дыетычнае харчаванне, хлебабулачныя вырабы і многае іншае. Прадпрыемствы харчовай прамысловасці парадуюць наведвальнікаў выставы дэгустацыямі сваёй прадукцыі.

Штогод «Белагра» становіцца адной з галоўных пляцовак для дзелавых перамоваў. Шырокі круг пытанняў па забеспячэнні канкурэнтаздольнасці сельгаспрадукцыі, выкарыстанні зямельных рэсурсаў з пункту гледжання экалагічнай і эканамічнай эфектыўнасці, перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з краінамі блізкага і далёкага замежжа ў сферы вытворчасці інавацыйных тэхналогій у галіне

сельскай гаспадаркі, а таксама іншыя актуальныя пытанні можна будзе абмеркаваць у ходзе тэматычных канферэнцый і семінараў.

Праграма выстаўкі напоўнена В2В сустрэчамі, практычнымі дэманстрацыямі, прэзентацыямі, майстар-класамі і конкурсамі. 

У дні выстаўкі пройдуць усенародны дэгустацыйны Конкурс «Чэмпіён смаку», «Конкурс на лепшую племянную карову», Конкурс «Лепшая племянная конь», Конкурс «Лепшы араты», выстаўка сельскагаспадарчых жывёл, дэманстрацыйныя паказы тэхнікі і іншыя мерапрыемствы.

Па традыцыі акцэнт будзе зроблены на інавацыях «Белагра-2022». Разам з традыцыйнымі экспанатамі будуць прадэманстраваны інавацыйныя прадукты, перадавыя рашэнні і тэхналогіі.

Не застанецца без увагі наведвальнікаў «Гандлёвы гарадок», які будзе ўяўляць сабой своеасаблівую выставу дасягненняў харчовай прамысловасці і кірмаш-продаж прадуктаў харчавання. Госці гандлёвага гарадку «Белагра - 2022» змогуць набыць лепшыя прадукты, якія выпускаюцца айчыннымі прадпрыемствамі харчовай прамысловасці.

Маляўнічае афармленне экспазіцый, прэзентацыі і дэгустацыі прадукцыі, «горад майстроў», кірмаш-продаж і выступленні творчых калектываў зробяць выставу яркім, запамінальным святам для ўсіх наведвальнікаў.

 

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Белагра-2022» пройдзе з 7 па 11 чэрвеня  у выставачным цэнтры Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі Камень», размешчаным у 25 км ад Мінска і 6 км ад Нацыянальнага аэрапорта  (Смалявіцкі раён, пр. Пекінскі, 29).

ЯК ДАСЯГНУЦЬ ВЫСТАВЫ

Уваход на выставу бясплатны.

Па пытаннях удзелу ў выставе можна звярнуцца да арганізатараў – ЗАТ «Мінскэкспа»: тэл/факс +375 17 35198 87, эл. пошта: belagro@telecom.by , zvezdina@minskexpo.com.

Сачыць за абнаўленнямі інфармацыі аб выставе можна на сайце  і ў сацыяльных сетках: facebook і instagram