1050 гадоў Віцебску: на плошчы Перамогі далі старт урачыстым мерапрыемствам, прысвечаным Дню горада
Святкаванне знамянальнай даты для абласнога цэнтра пачалося на плошчы Перамогі. Там кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскасці, моладзь усклалі кветкі і вянкі да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, правялі мітынг.
— Мы далі старт урачыстым мерапрыемствам, прысвечаным 1050-годдзю паўночнай сталіцы і 80-й гадавіне яе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 26 чэрвеня 1944 года для Віцебска скончыліся страшныя гады акупацыі: у горад увайшлі вайскоўцы 39-й Арміі 3-га Беларускага і 43-й Арміі 1-га Прыбалтыйскага франтоў. Вызваліцеляў сустрэлі толькі 118 віцябчан, якія засталіся ў жывых, захавалася каля 7 % жыллёвага фонду, — падкрэсліў Аляксандр Субоцін. — Абласным цэнтру ўдалося паўстаць з попелу ў самыя сціслыя тэрміны. Сёння ён — буйны індустрыяльны цэнтр з высокаразвітой прамысловасцю, навукай і культурай. Пераўтварэнне стала магчымым дзякуючы напружанай працы многіх пакаленняў нашых землякоў, эфектыўнай працы рэальнага сектара эканомікі. Цяперашнія віцябляне — прадаўжальнікі слаўных традыцый сваіх продкаў, якія таксама імкнуцца ўносіць пасільны ўклад у развіццё народнай гаспадаркі, зрабіць малую радзіму прыгажэйшай. Мы пастаянна даказваем, што разам мы здольныя на многае, у нас велізарныя рэзервы.