11-я сесія абласнога Савета дэпутатаў праходзіць у Віцебску

11-я сессия областного Совета депутатов проходит в Витебске
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін выступае з дакладам аб сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці ў 2024 годзе. 

- Для мяне як для кіраўніка прыемна бачыць, што мы выконваем такі паказчык, як інвестыцыі ў нашу эканоміку - гэта будучыня. Больш за траціну інвестыцый - у прамысловасць. Гэта тыя праекты, якія ў бліжэйшыя гады будуць прыносіць прыбытак і рабіць нашу эканоміку яшчэ мацнейшай. У 2024 годзе мы прыцягнулі рэкордныя 3,8 млрд рублёў у нашы праекты, нашы прадпрыемствы. Гэта, напэўна, самае галоўнае.

Ёсць усе перадумовы для замацавання станоўчых тэндэнцый бюджэтнага працэсу і ўстойлівага выканання бюджэту Віцебскай вобласці ў 2025 годзе. Такую ўпэўненасць выказаў начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама Яўгеній Карасцік. Няסטaнны прыярытэт у выдатках рэгіёну захаваецца за фінансаваннем сацыяльных галін. Асаблівая ўвага пры фарміраванні бюджэту на наступны год нададзена росту аплаты працы работнікаў бюджэтнага сектара. Ужо з 1 студзеня 2025 года базавая стаўка павысіцца з 253 да 270 руб. Бюджэт Віцебскай вобласці на 2025 год збалансаваны і дазваляе ўмацаваць матэрыяльную базу як бюджэтных устаноў, так і арганізацый рэальнага сектара эканомікі.

"Віцебскія весці"