15 маладзёжных праектаў прадставяць Віцебскую вобласць у фінале інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі»
– Віцебшчына сёлета заяўлена ў 9 намінацыях з 10, – адзначыў першы сакратар абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў. – Кожны праект, заяўлены ў фінал, унікальны і мае шанец быць заўважаным членамі экспертнага савета. Нашыя хлопцы нацэлены на сур’ёзны вынік. Упэўнены, фінал юбілейнага 10 сезона праекта «100 ідэй для Беларусі» будзе відовішчным і незабыўным. Дарэчы, пераможцы мінулых сезонаў таксама запрошаны на мерапрыемства. Удзельнікам жадаю перамогі! Хварэем за нашых!
Юныя навукоўцы з паўночнага рэгіёна прадставяць на суд журы распрацоўкі рознай накіраванасці. Да прыкладу, праект «PharmHelp» студэнтаў-фармацэўтаў Уладзіміра Міронава і асістэнта кафедры фармацэўтычнай тэхналогіі ВДМУ Рамана Краўчанкі. Распрацоўка ўяўляе сабой вэб-сэрвіс, які ажыццяўляе ў аўтаматычным рэжыме фармацэўтычную дапамогу (напрыклад, выбар безрэцэптурных лекавых сродкаў без удзелу правізара), а таксама дазваляе вывесці на экран асноўную інфармацыю для лекавага сродку, калі побач з прыладай зайшла пра яго гаворка.
Навучэнец Глыбоцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя Андрэй Піскуновіч прапануе праект «Блакітніца – ягада, што працягвае жыццё». Праект накіраваны на стварэнне фермерскай гаспадаркі «ГалубІКом», – па вырошчванні і рэалізацыі чарніц, а таксама выкарыстанні створанага прадпрыемства як аб’екта агратурызму.
Навучэнцы Празароцкай дзіцячы сад-сярэдняй школы Глыбоцкага раёна Мікалай Шаўко і Кацярына Фядьковіч стварылі актуальную педагагічную распрацоўку «Батлейка – беларускі народны лялечны тэатр: інавацыі на аснове адраджэння традыцый. Кантактны тэатр з элементамі эмацыянальнай тэрапіі». Праект нацэлены на адаптацыю дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі (у прыватнасці, пазбаўленых зроку і слыху) для развіцця дзяцей і іх інтэграцыі ў грамадстве.
Ацэньваць ідэі наватараў, дарэчы, будзе рэспубліканскі экспертны савет, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, кіраўнікі дзяржаўных, прыватных прадпрыемстваў і арганізацый, інвестары.
Праект «100 ідэй для Беларусі» з'яўляецца базавым стартапам для развіцця нацыянальнага руху маладых вучоных, вынаходнікаў, рацыяналізатараў. Гэта выдатная магчымасць заявіць пра сябе на ўсю краіну, атрымаць дапамогу ў развіцці і суправаджэнні аўтарскага праекта. Праект нацэлены на выяўленне і ўкараненне ў рэальны сектар эканомікі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак, якія прадстаўляюць практычны інтарэс для сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Арганізатарамі выступаюць БРСМ і Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.
"Віцебскія весці".