33 гады на варце эканамічных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь

33 года на страже экономических интересов Республики Беларусь

20 верасня супрацоўнікі мытных органаў адзначаюць Дзень мытніка. Сёння мытная служба стабільная і ўпэўненая ў сваіх магчымасцях. Ёй ёсць чым ганарыцца і да чаго імкнуцца.

Так, толькі за першае паўгоддзе 2024 года сума паступіўшых у бюджэт мытных і іншых плацяжоў вырасла амаль на 60% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.

Скарачэнне часу выпуску тавараў з'яўляецца адной з прыярытэтных задач, якія стаяць перад мытнымі органамі. На працягу гадзіны афармляецца 90% імпартных дэкларацый, 91% экспартных дэкларацый - на працягу 5 хвілін.

Для максімальна хуткага афармлення Віцебская Мытня выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі. Праца цэнтра электроннага дэкларавання паказала станоўчы вынік. У параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года практычна ў тры разы павялічылася колькасць транспартных сродкаў, выпушчаных у свабоднае абарачэнне для асабістага карыстання.

Праваахоўнікамі Віцебскай мытні толькі за восем месяцаў 2024 года выяўлена больш за 2 тысячы адміністрацыйных правапарушэнняў. Заведзена больш за чатыры дзясяткі крымінальных спраў, як мытняй, так і іншымі праваахоўнымі ведамствамі па мытных матэрыялах. Службовымі асобамі мытні толькі за апошнія 3 месяцы спынены ўвоз на тэрыторыю ЕАЭС больш за 180 кг гашышу, схаванага ў запасных колах грузавога аўтамабіля, 39 патронаў да агнястрэльнай зброі, схаваных у асабістых рэчах, асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва – амфетамін, які знаходзіўся пад чахлом мабільнага тэлефона; культурных каштоўнасцей.

Мытнікі Віцебшчыны заўсёды адкрытыя і ўважлівыя да патрэб цяжка хворых, ветэранаў, сацыяльных прытулкаў, цэнтраў для дзяцей інвалідаў. Пацвярджэнне гэтаму іх удзячныя водгукі.

Неабходна адзначыць, што ў гэтым годзе мы прынялі ў свае шэрагі 1-х выпускнікоў спецыяльнасці «мытная справа» юрыдычнага факультэта ПДУ ім. Е. Полацкай. А гэта – 13 маладых і падрыхтаваных спецыялістаў!

Адпраўным пунктам у працы кожнага маладога супрацоўніка мытных органаў традыцыйна лічыцца ўрачыстае прынясенне Прысягі. 20 маладых супрацоўнікаў Віцебскай мытні разам са сваімі калегамі з іншых

Мытнiкi напярэдаднi прафесiйнага свята прынялi прысягу на вернасць Радзiме ў Брэсцкай крэпасцi. У гэтым маштабным i знакавым мерапрыемстве прыняло удзел каля 170 работнiкаў мытных органаў. Прымали Прысягу начальники 8 мытняў Беларусi.

20 верасня ў сценах Вiцебскай мытнi адбылося Урачыстае сход, на якiм начальнік мытнi Сяргей Лiнкевiч са словамi падзякi уручыў дзяржаўныя ўзнагароды i розныя вiды заахвочванняў. У гэты дзень свае заслужаныя ўзнагароды атрымалi больш за 20 работнiкаў Вiцебскай мытнi.

У заключэнне Сяргей Лiнкевiч выказаў шчырыя словы падзякi сваiм калегам за iх працу, стойкасць, старанне i вытрымку, за адданасць справе на дабро Радзiмы! Выказаў асаблiвую павагу i прызнанне ветэранам мытнай службы, якiя стварылi трывалы фундамент сучаснай мытнай службы Рэспублiкi Беларусь.