9 спартсменаў Віцебскай вобласці выступяць на Алімпійскіх гульнях у Токіо
Скачкі ў вышыню
На папярэднім этапе і ў фінале даецца па тры спробы на кожнай вышыні. Удалую спробу суддзя адзначае падняццем белага сцяга. Калі планка ўпала са стоек пасля падняцця белага сцяга, спроба лічыцца залічанай. Пры наяўнасці ўдзельнікаў з ідэнтычнымі паказчыкамі перамога прысуджаецца таму, хто ўзяў тую ці іншую вышыню з меншай колькасці спроб. Калі і тут нічыя, то пераможцам становіцца скакун з меншай колькасцю няўдалых спроб.
Максім Нядосекаў: 30 ліпеня, 09.00 (03.00).
Трайны скачок
Брусок для адштурхвання пры скачку для жанчын знаходзіцца на адлегласці ад напоўненай пяском ямы на 11 м.
Спачатку выконваецца першы элемент — скачок, пры гэтым першы дотык за бруском павінен адбывацца той жа нагой, з якой скакун пачаў скакаць. Затым ідзе другі элемент скачка — крок (дотык зямлі павінен адбывацца іншай нагой). Заключны элемент — гэта ўласна скачок. Спроба не залічваецца, калі нага, якая актыўна не ўдзельнічае ў выкананні дадзенай часткі скачка, дакранецца грунту.
Віёлета Скварцова: 30 ліпеня, 19.00 (13.00).
Скачкі на батуце
Папярэдняя стадыя спаборніцтваў складаецца з абавязковага практыкавання (ацэнка складаецца з балаў за тэхніку выканання, гарызантальнае перамяшчэнне, час палёту і каэфіцыент складанасці 4 з 10 элементаў, якія не паўтараюцца ў адвольным практыкаванні) і адвольнага практыкавання (ацэнка складаецца з балаў за тэхніку выканання, гарызантальнае перамяшчэнне, час палёту і каэфіцыент складанасці ўсіх 10 элементаў). Паўфінальныя і фінальныя спаборніцтвы, як правіла, складаюцца толькі з аднаго адвольнага практыкавання.
Іван Літвіновіч, Уладзіслаў Ганчароў: 31 ліпеня, 13.00 (07.00).
Кіданне молата
Молат уяўляе сабой металічны шар, злучаны сталёвым дротам з дзяржальняй. Даўжыня молата ў мужчын складае 117 – 121,5 см, а агульная маса — 7,265 кг. Спартсмен пры кіданні знаходзіцца ў спецыяльным крузе дыяметрам 2,135 м, у межах якога ён раскручваецца і кідае спартыўны снарад. Каб спроба была залічана, спартсмен павінен пакінуць круг толькі пасля ўдару молата аб зямлю і толькі з задняга боку круга. Да таго ж молат павінен упасці ў межах прызначанага для гэтага сектара, агароджанага сеткай.
Глеб Дудараў, Юрый Васільчанка: 2 жніўня, 09.00 (03.00).
Бег на 110 м з бар'ерамі
Вышыня бар'ера для мужчын – 1,067 м. На дыстанцыі расстаўлена 10 бар'ераў, адлегласць паміж якімі 9,14 м.
Віталь Парахонька: 3 жніўня, 19.00 (13.00).
Хада на 50 км
Асноўная памылка, якая фіксуецца суддзямі — парушэнне стылю хады, калі абедзве ногі адарваюцца ад зямлі.
Дзмітрый Дзюбін: 6 жніўня, 05.30 (23.30).
Велатрэк: омніум
У гэту дысцыпліну ўключаны: срэтч, тэмпавая гонка, на выбыванне і гонка па ачках (20 км у жанчын). Па выніках спаборніцтваў у першых трох гонках падводзіцца вынік. За першае месца ў кожнай з дысцыплін спартсмену прысуджаецца 40 ачкоў, за кожнае наступнае — на 2 ачкі менш. Фінальнае спаборніцтва — гонка па ачках — праводзіцца з улікам набраных ачкоў, г. зн. ачкі дадаюцца да атрыманых раней або аднімаюцца ад іх. Пераможцам омніума лічыцца спартсмен, які набраў найбольшую колькасць ачкоў.
Таццяна Шаракава: 8 жніўня, 15.30 (09.30).
"Віцебскія весці". Фота БелТА.