Аляксандр Субоцін і Дзмітрый Дзямідаў правялі рабочую нараду па падрыхтоўцы і правядзенні XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Александр Субботин и Дмитрий Демидов провели рабочее совещание по подготовке и проведению XI Форума регионов Беларуси и России
Рабочая сустрэча па падрыхтоўцы і правядзенні XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшла ў Віцебску пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна і старшыні абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыя Дзямідава.

Як адзначыў кіраўнік вобласці, ход будаўніцтва на аб'ектах, задзейнічаных у маштабным мерапрыемстве, разглядаецца ў штотыднёвым рэжыме, а на цяперашнім пасяджэнні вынесены арганізацыйныя пытанні, якія тычацца, у прыватнасці, працы секцый і пленарных пасяджэнняў.

– На дадзены момант сфарміраваны ўсе секцыі, вызначаны іх месцазнаходжанне, фармат. Акрамя гэтага, будзе працаваць некалькі тэматычных экспазіцыйных пляцовак. Гэта выстава нашай беларускай і расійскай тэхнікі на плошчы Свабоды, дасягненняў рэгіёнаў Беларусі і Расіі – на пляцоўцы каля амфітэатра. Вядома, не застануцца ўбаку прадпрыемствы Віцебскай вобласці. Яны прадставяць розныя сферы дзейнасці ад электраабсталявання да лёгкай прамысловасці. На сённяшні дзень ужо заяўлена 25 прадпрыемстваў, – расказала намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.

У межах правядзення выставы «Беларусь інтэлектуальная» свае напрацоўкі прадэманструюць Нацыянальная акадэмія навук, вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі, а таксама прадпрыемствы, якія займаюцца асваеннем імпартазамяшчальнай інавацыйнай прадукцыі.

Анжаліка Нікіціна адзначыла, што зараз фарміруюцца спісы ўдзельнікаў. З расійскага боку ўжо атрыманы пацвярджэнні заявак Валгаградскай, Смаленскай, Пскоўскай, Саратаўскай абласцей і Рэспублікі Башкартастан. Сем рэгіёнаў Расіі гатовыя падпісаць пагадненні аб супрацоўніцтве з нашай вобласцю, а Сімферопаль і Валгаград – з Віцебскам.

Сфарміраваны пул кантрактаў, ужо іх заключана 178 на суму больш за 300 млн беларускіх рублёў.

"ВІЦЕБСКІЯ НАВІНЫ"