Аляксандр Субоцін і Віктар Каранкевіч наведалі вучэбны цэнтр РВУП «Віцебскэнерга»

Як дапамагаюць IT-тэхналогіі ў стварэнні паспяховых праектаў? Пра гэта даведаліся кіраўнік вобласці Аляксандр Суббоцін і міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, наведаўшы філіял вучэбны цэнтр РУП «Віцебскэнерга».

Віртуальны палігон, «разумныя» свяцільнікі, цыфравізацыя і праграмнае забеспячэнне, сістэма кібербяспекі… Вучэбны цэнтр «Віцебскэнерга» – адна з самых сучасных профільных устаноў па падрыхтоўцы спецыялістаў для энергетычнай сістэмы па такіх напрамках, як інфармацыйныя тэхналогіі, аўтаматызацыя і сувязь, праектная дзейнасць, метралогія і дыягностыка, інжынерныя сістэмы будынкаў і збудаванняў.

 

 

 

 

 

Цэнтр не толькі вучэбны, але і інжынерны, таму службы праводзяць тэхнічную палітыку ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Улічваючы той факт, што класічнае навучанне спрыяе засваенню матэрыялу на 40–50%, у спалучэнні з практыкай – на 75%, то з дапамогай тэхнічнай віртуальнасці – на 90%. Таму крэатыў, перадавыя думкі і тэхналогіі – усё выкарыстоўваецца для суперсучасных распрацовак і ўкаранення іх у жыццё як для вучэбнага, так і вытворчага працэсаў.

Вучэбны палігон з выкарыстаннем перадавых тэхналогій і IT-рашэнняў, сярод якіх VR-трэнажоры, якія дазваляюць навучэнцам павышаць узровень замацавання тэарэтычнага матэрыялу ва ўмовах, набліжаных да рэальных.

 

 

 

 

Аляксандр Субоцін прызнаўся, што ён прыемна здзіўлены, што ў цэнтры актыўна ўкараняюцца перадавыя тэхналогіі, пачынаючы ад навучальнага працэсу да вытворчасці, уключаючы кантроль рамонтных і іншых працэсаў і заканчваючы кібербяспекай, павышэннем прадукцыйнасці працы, дыстанцыйнага навучання. На ўсіх этапах ўкаранёны высокія тэхналогіі, каб павысіць эфектыўнасць, знізіць затраты, зрабіць наша жыццё больш камфортным, падкрэсліў старшыня аблвыканкама. Розныя распрацоўкі – свяцільнікі, разумныя рэле і іншыя складаюцца ў адзіную канцэпцыю разумнага горада. У бліжэйшы час будуць укаранёны ў гарадах і некаторых сельскіх населеных пунктах некалькі пілотных праектаў. Кіраўнік вобласці адзначыў, што калі іх укараненне дазволіць атрымаць значны эфект, стварыць больш камфортнае асяроддзе і зручнасці для жыхароў, то яны будуць распаўсюджаны па ўсёй краіне.

 

 

 

Спачатку распрацоўкі ўкараняюцца ў уласную сістэму (паспяховых праектаў 60%), на некаторыя распрацоўкі ёсць попыт у калег з іншых абласцей.

Асноўная задача цэнтра – павышэнне і кваліфікацыя пацвярджэння ўзроўню ведаў рабочага персаналу, сярэдняга звяна кіраўнікоў, якія кожны дзень выконваюць свае функцыі, працуюць з энергетычным абсталяваннем, электрычнымі сеткамі. Акрамя пацвярджэння сваіх ведаў, асаблівая ўвага надаецца ахове працы і тэхніцы бяспекі. У цэнтры праца арганізавана ў комплексе. Акрамя тых спецыялістаў, якія непасрэдна працуюць на лініі электраперадачы, яны знаходзяцца ва ўзаемадзеянні з дыспетчарскімі службамі, якія адсочваюць дыстанцыйна ўвесь працэс. Тут прасочваюцца элементы аўтаматызацыі і цыфравізацыі, якія дазваляюць на адлегласці выяўляць пэўныя моманты, звязаныя з парушэннем тэхнікі бяспекі. І калі такое парушэнне ёсць, напрыклад, спецыяліст знаходзіцца без каскі, то сістэма на гэта рэагуе, і дыспетчар можа аператыўна прыняць адпаведнае рашэнне.

 

 

 

 

 

Міністр энергетыкі падкрэсліў, што ў віцебскім вучэбным цэнтры распрацоўваюцца тэхналогіі, якія ў першую чаргу звязаны з павышэннем якасці аказання паслуг па электразабеспячэнні. Гэта стварэнне разумных сетак, пытанні аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў, як напрыклад, уключэнне і адключэнне асвятлення ў сельскіх населеных пунктах. Гэту працу плануецца завяршыць па ўсёй краіне да канца 2023 года. І на вёсцы будзе ўкараняцца не толькі праграмны прадукт, але і распрацоўкі пэўнага абсталявання, як святлодыёдныя свяцільні, тэхналогіі разумнай сеткі, аўтаматызацыі ўсіх тэхналагічных працэсаў.

"Віцебскія весці".