Аляксандр Субоцін: «На рэканструкцыю канцэртнай залы «Віцебск» будзе асвоена больш за 80 мільёнаў рублёў»
Штаб, у які ўваходзяць кіраўнік вобласці, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Віцебскага гарвыканкама Генадзь Сабыніч і іншыя кіраўнічыя работнікі абл- і гарвыканкама, чарговы раз праінспектаваў ход работ. Такія штабы праводзяцца штотыдзень, пры неабходнасці – і часцей.
Да аднаго з буйных аб'ектаў якраз адносіцца КЗ «Віцебск». Кожны дзень тут працуюць 270 чалавек генпадраднай арганізацыі Стройтрэст № 9 і яшчэ чатырох субпадрадных. Генеральны дырэктар будтрэста № 9 Андрэй Голубеў не прымінуў заўважыць, што вельмі складана на такіх аб'ектах праводзіць рэканструкцыю.
Прыходзіцца аператыўна ўносіць змены і карэкціраваць праект і тут жа весці будаўніцтва. Фінансаванне рэгулярнае, сілы хапае, праца вядзецца ў дзве змены з падоўжаным графікам. Былі пытанні па пастаўцы некаторых будматэрыялаў, як гранітная і мармуровая плітка, але цяпер яны зняты. Будматэрыял паступае ў час. Гендырэктар запэўніў, што да 15 красавіка на аб'екце будуць гатовыя круглы зал, фае круглага залы, гардэроб, адміністрацыйна-бытавы корпус трэцяга паверха.
Пасля гэтага работы перамесціцца на цэнтральнае фае, кафэ і адміністрацыйныя памяшканні на першым і другім паверхах. Гэтыя работы запланавана здаць да 31 мая.
– Аб'ект трэба здаць да 27 чэрвеня, іншых варыянтаў няма, – рэзюмаваў Аляксандр Субоцін. – Задача ставіцца такая: зрабіць усё якасна і ўкласціся ў тэрміны. Мы ўмеем працаваць добра, калі трэба зрабіць усё хутка і якасна. Маніторынгі на аб'ектах неабходныя, паколькі ў працэсе работ выяўляюцца дадатковыя складанасці, якія прымушаюць пашыраць рамкі запланаваных работ. Так адбылося на амфітэатры, дзе збіраемся абнавіць падсвятленне, на падземным пераходзе да «сіняга дома» не абмяжуемся толькі перакладкай ізаляцыі, паколькі пасля зняцця верхняга пласта ўсё стала рассыпацца, хочам увесці ў строй памяшканні каля пераходу. Трэба рабіць усё прыгожа і надзейна, каб праз пару гадоў зноў не вяртацца на аб'ект.
Кіраўнік вобласці не прэмінуў падкрэсліць, што сённяшняя «будаўнічая мітусня» сведчыць аб тым, што горад развіваецца, становіцца прыгажэйшым. Тут у Аляксандра Субоціна супадаюць цалкам погляды на працэсы, што адбываюцца, з Генадзем Сабынічам. Нават калі пройдзе форум, гэтай дынамікі, на думку губернатара, не павінны страціць. Наперадзе вялікае будаўніцтва ў абласным цэнтры, каб ён стаў больш прыгожым і прывабным як для жыхароў, так і для турыстаў.