Аляксандр Субоцін: "На наступным тыдні плануем пачаць актыўную фазу абмалоту ўсяго збожжавага кліну"

Александр Субботин: "На следующей неделе планируем начать активную фазу обмолота всего зернового клина"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў селектарную нараду. У ходзе якой разгледжаны два асноўныя пытанні – ход цяперашняй агітацыйнай кампаніі і пераадоленне наступстваў стыхіі, заслуханы кіраўнікі ведамстваў і старшыні аблвыканкамаў.

Аляксандр Субоцін, старшыня аблвыканкама:

– Сёння завяршаецца ўборка азімага ячменю, на наступным тыдні плануем пачаць актыўную фазу абмалоту ўсяго збожжавага кліну. Чакаем дастаткова добры ўраджай. У нас больш за 1 тыс. збожжаўборачных камбайнаў, 99% прайшлі тэхагляд. У дапамогу вяскоўцам прыцягнута 490 чалавек, у тым ліку 150 камбайнераў з ЖКГ, лясной гаспадаркі, прадпрыемстваў прамысловасці, падстаўляе плячо Міністэрства абароны.

На наступным тыдні завершым уборку азімага рапсу, у кошт дзяржзаказу здадзена пятая частка неабходнага аб'ёму.

Хоць уборка не раскруцілася на поўную моц, ужо пачынаецца падрыхтоўка да закладкі будучага ўраджаю, вядзецца ўборка саломы, пад азімы ячмень узарана 5 тыс. га, сяўба культуры пачнецца з 1 жніўня.

Выцярблена пятая частка плошчаў лёну. Працягваецца нарыхтоўка кармоў другім укосам, у кожным раёне працуе мінімум два звяны.