Аляксандр Субоцін павіншаваў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

Александр Субботин поздравил ветеранов Великой Отечественной войны
Аляксандр Субоцін павіншаваў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з Днём Перамогі на даму.

Аркадзь Аднарукаў за ўдзел у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені, медалямі «За адвагу», «За вызваленне Прагі», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.».

Георгій Грошаў палкоўнік у адстаўцы, удзельнік Курскай бітвы, ваяваў у складзе другога Беларускага фронту. Пра мужнасць і гераізм Георгія Грошава сведчаць яго шматлікія ўзнагароды: ордэн «Чырвонай Зоркі», ордэны «Айчыннай вайны» II і I ступені, мноства медалёў: «За ўзяцце Кёнігсберга», «За вызваленне Варшавы», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».

Героям вайны - па 100 гадоў.

"Віцебская вобласць. Афіцыйна"