Аляксандр Субоцін правёў сустрэчу з прадстаўнікамі СМІ, прадпрыемстваў паліграфіі, сувязі і камунікацый Віцебскай вобласці

Александр Субботин провел встречу с представителями СМИ, предприятий полиграфии, связи и коммуникаций Витебской области
У Медыясетры Віцебскай вобласці прайшла сустрэча старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна з прадстаўнікамі СМІ, прадпрыемстваў паліграфіі, сувязі і камунікацый, прысвечаная прафесійным святам – Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Сустрэча праходзіць у фармаце прэс-канферэнцыі… толькі наадварот. Ролю журналіста прымерыў на сябе кіраўнік вобласці, а вось спікерамі сталі прадстаўнікі СМІ, якія адказалі на няпростыя пытанні. Напрыклад, што б вы памянялі ці палепшылі, калі б былі старшынёй аблвыканкама? Якія пазаштатныя сітуацыі адбываліся ў журналіста? Ці якой павінна быць журналістыка будучыні?

Аляксандр Субоцін павіншаваў журналістаў са святам:

– Сёння СМІ становяцца ўсё больш важнымі як для рэгіёна, так і краіны ў цэлым. Бо ні адно мерапрыемства не абыходзіцца без журналістаў. І тое, як успрымуць навіну людзі, залежыць менавіта ад вас. Жадаю падыходзіць з любоўю да сваёй справы і творчага натхнення! Няхай вашы ідэі рэалізуюцца і праца прыносіць толькі шчасце. Ідзіце смела наперад, бо ваш праца цікавая і патрэбная!

Кульмінацыяй мерапрыемства стала ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"