Аляксандр Субоцін уручыў дыпломы выпускнікам Аршанскага аграрнага каледжа

Александр Субботин вручил дипломы выпускникам Оршанского аграрного колледжа

Сёння больш за 100 навучэнцаў Аршанскага дзяржаўнага аграрнага каледжа атрымалі дыпломы аб прафесійнай адукацыі. Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

– Добрая традыцыя ўручаць дакумент аб прафесійнай адукацыі маладым людзям. Яны з надзеяй і аптымізмам глядзяць у будучыню, – адзначыў кіраўнік вобласці. – Прафесіі, якія яны атрымалі ў сценах гэтага каледжа, у дадзены час важныя і запатрабаваныя. Але, акрамя ўсяго, патрэбна і матывацыя. Мы можам павялічыць лічбы прыёму ў навучальныя ўстановы, зрабіць мэтавае навучанне, але калі не будзе жадання ў саміх рабят і дзяўчат ісці сюды, то выніку не будзе. Таксама матывацыя павінна быць і ў кіраўнікоў гаспадарак, прадпрыемстваў. Гэта значыць, яны павінны шукаць і рыхтаваць спецыялістаў, якія ім патрэбны. І абавязкова павінна быць перспектыва далейшага росту, павышэння зарплаты, набыцця новых кампетэнцый, самарэалізацыі і магчымасць далей вучыцца, нават, можа, пераходзіць на вышэйшыя пасады. Толькі гэта ў комплексе дазволіць вырашыць праблему кадраў, і не толькі на вёсцы.

У гутарцы з журналістамі Аляксандр Субоцін расказаў, што добра памятае свой выпускны.

– Акрамя таго, у мяне сёння 25 гадоў нашаму выпуску Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Больш за 100 чалавек збярэцца ў сценах маёй роднай альма-матэр, каб з цеплынёй успамінаць гады вучобы.

Пасля заканчэння ўрачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў навучэнцы каледжа, педагогі і госці выпусцілі ў неба паветраныя шарыкі з пажаданнямі.

Не абышлося без наведвання цэнтра кампетэнцый сельскагаспадарчых тэхналогій, дэманстрацыйнай пляцоўкі тэхнікі. Тут навучэнцы паказалі майстар-класы па тэхнічным абслугоўванні сельгасмашын.

Дырэктар установы адукацыі Мікалай Барышаў праінфармаваў, што сёлета ў Аршанскім аграрным каледжы на 10 спецыяльнасцях навучаецца больш за 500 чалавек. Пастаянна абнаўляецца і ўдасканальваецца матэрыяльная база ўстановы адукацыі. Пасля капітальнага рамонту ўведзены ў эксплуатацыю абноўленая спартзала, абсталяваная найноўшым тэхналагічным абсталяваннем сталовая.

Фота аўтара.