Аляксандр Субоцін сустрэўся з творчай групай справаздачнага канцэрта «Беларусь – мая песня»

Александр Субботин встретился с творческой группой отчетного концерта «Беларусь - мая песня»
«Гэта была грандыёзнае падзея! Гэта шэдэўр! Вы ў добрым сэнсе здзівілі ўсіх. Чарговы раз гучна і ярка заявілі аб тым, што Віцебшчына багатая талентамі. Пасля такога феерычнага шоў хочацца з гонарам казаць: «Я з Віцебска». Думаю, ніводзін чалавек не пакінуў залу абыякавым», – падкрэсліў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін на сустрэчы з творчай групай справаздачнага канцэрта «Беларусь – мая песня», які з аншлагам прайшоў 2 лютага на галоўнай сцэне краіны – у Палацы Рэспублікі.

 

Кіраўнік вобласці таксама адзначыў, што да гэтага часу атрымлівае водгукі аб выступленні віцябчан, і чарговы раз падзякаваў усім, хто прымаў удзел у гэтым дзеянні.

 

 

Віцебшчына першай прадстаўляла сваю культуру ў рамках рэспубліканскага конкурсу «Беларусь – мая песня» і задала такую высокую планку, якую цяжка будзе пераадолець іншым абласцям. Рэжысёр канцэрта – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, намеснік генеральнага дырэктара па спецыяльных праектах Цэнтра культуры «Віцебск» Марына Раманоўская ў аснову канцэпцыі ўзяла віцебскую батлейку, прызнаную гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі. Праграма была пабудавана па законах тэатральнага жанру, дзе кожная сцэна «гуляла» на цэльны спектакль, створаны з яркіх танцавальных, вакальных, інструментальных, цыркавых нумароў. Аб тым, як усё будавалася, аб сваіх перажываннях і эмоцыях падзяліліся на сустрэчы з Аляксандрам Субоціным члены пастановачнай групы і артысты.

 

 

Генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» (менавіта гэтай установе былі давераны падрыхтоўка і правядзенне справаздачнага канцэрта) Глеб Лапіцкі ўручыў Аляксандру Субоціну на памяць фотакалаж выступлення віцябчан у Палацы Рэспублікі.