«БелВітуніфарм» рыхтуецца да запуску вытворчасці вакцыны ад ковіду, адаптаванай пад генатып беларусаў
ААТ «БелВітуніфарм» – высокатэхналагічнае прадпрыемства па вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў, якое займае адну з вядучых пазіцый у біялагічнай прамысловасці Беларусі і краін СНД. Засталіся апошнія штрыхі, і тут адкрыюць першую доследна-прамысловую вытворчасць вакцыны супраць COVID-19.
Як паведаміў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў, Акадэмія навук разам з Міністэрствам аховы здароўя стварылі прататып вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі, які прайшоў лабараторныя і даклінічныя выпрабаванні, што пацвердзілі эфектыўнасць прэпарата. З распрацоўкай доследнай партыі будуць праведзены і клінічныя выпрабаванні на добраахвотніках. Акадэмік сцвярджае, што беларуская вакцына ад каранавіруснай інфекцыі па сваіх характарыстыках не саступае замежным аналагам, але адаптавана пад генатып беларускага народа.
– Мы ўжо ўшчыльную падышлі да запуску доследнай вытворчасці, які павінен адбыцца ў канцы месяца. Тут зможам вырабляць не толькі вакцыну для прафілактыкі ковіднай інфекцыі, але і пры неабходнасці цэлы спектр іншых патрэбных вакцын і прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца ў айчынным ахове здароўя, – адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Суббоцін.
На нарадзе таксама прысутнічаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і іншыя.