«БелВітуніфарм» плануе вытворчасць дыягнастычных тэст-сістэм для экспарту ў Паўднёвую Карэю

ААТ «БелВітуніфарм» не толькі дыверсіфікуе краіны-партнёры, але і пашырае напрамкі сваёй дзейнасці. Нядаўна было падпісана пагадненне з буйным холдынгм, які спецыялізуецца на пастаўках сродкаў дыягностыкі і абароны ад інфекцыйных захворванняў для медыцыны і ветэрынарыі, які таксама рэалізуе комплексныя праекты па забеспячэнні замежных рынкаў інавацыйнымі рашэннямі ў галіне аховы здароўя. Дадзены холдынг з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком лідараў рынку па вытворчасці сістэм дыягностыкі інфекцыйных захворванняў на тэрыторыі Расіі і ў краінах СНД.

Рэспубліка Корея з'яўляецца адным з ключавых гандлёва-эканамічных партнёраў Рэспублікі Беларусь у Азіяцкім рэгіёне. У рамках падпісанага пагаднення плануецца вытворчасць тэст-сістэм для дыягностыкі розных захворванняў і экспарт іх у Паўднёвую Карэю, што дазволіць умацаваць пазіцыі прадпрыемства і развіваць супрацоўніцтва ў дадзеным рэгіёне.