Блогер-мільённік Мікіта Удалоўскі сустрэўся з юнымі блогерамі ў Віцебску

Блогер-миллионник Никита Удановский встретился с юными блогерами в Витебске

Беларускі блогер-мільённік Мікіта Уданоўскі правёў майстар-клас больш чым для 30 дзяцей у Медыялабараторыі ў Віцебску.

Сустрэча з маладым пакаленнем прайшла ва ўтульнай і сяброўскай атмасферы. Пакуль частка дзяцей пастаянна трымала ў відэа фокусе любімага блогера, іншыя з вялікай цікавасцю задавалі хлопцу самыя розныя пытанні.

Не абышлося і без тэмы булінгу з хейтам. Мікіта адзначыў, што хейт – гэта выдаткі прафесіі. Але з-за таго, што хлопец не спрабуе правакаваць сваю аўдыторыю, ён не падвяргаецца лютаму негатыву.

– Чорны піяр – таксама піяр, але я гэтым не карыстаюся, – падкрэсліў малады чалавек.
Асноўная частка шматмільённай аўдыторыі беларускага блогера – гэта інтэрнэт-карыстальнікі краін СНД. Дзеці не ўпусцілі магчымасці папрасіць парады ў стварэнні кантэнту. Ці неабходная найноўшая тэхніка? З якой перыядычнасцю здымаць?

Мікіта падкрэсліў, што крэатыўныя ідэі і якасць кантэнту нашмат важнейшыя. Лепш зрабіць менш па колькасці, галоўнае, што ролік атрымаецца арыгінальней.

Дзецям хацелася стаць бліжэй у зносінах з Мікітам, таму не абышлося і без жыццёвых тэм. Сабралі пару фактаў.

Адказваючы на пытанне, якая запаветная мара была ў дзяцінстве, хлопец падзяліўся, што хацеў стаць урачом і вучыцца менавіта ва ўстанове адукацыі "Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт".

Мікіта з дзяцінства з'яўляецца фанатам Гары Потэра, таму часта пераглядае серыю фільмаў.

У канцы сустрэчы кумір моладзі сфатаграфаваўся з кожным з дзяцей і раздаў аўтографы.

"Віцебскія весці"