Больш за 155 тысяч жыхароў Віцебскай вобласці прышчэплены першым кампанентам вакцыны супраць каранавіруснай інфекцыі COVID-19
– Гэта каля 14% насельніцтва вобласці, – паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Людміла Кавалёва. – У барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі ўжывалі дзве вакцыны – расійскую «Гам-КОВІД-Вак» («Спутник V») і кітайскую «Верацэл». Цяпер у наяўнасці расійская, якая эфектыўная супраць новых штамаў каранавіруса. Тэмпы вакцынацыі набіраюць абароты, каб дасягнуць калектыўнага імунітэту, які сфарміруецца пры вакцынацыі 60% насельніцтва.
У першую чаргу ставяць прышчэпкі найбольш уразлівай катэгорыі работнікаў – медыцыны і сацыяльнай сферы, у тым ліку сацыяльным работнікам, асобам, якія пражываюць у дамах з кругласутачным знаходжаннем. Сярод гэтых катэгорый грамадзян вакцынацыя дасягнула 75%, за імі ідуць работнікі адукацыі.
Вакцынацыя праводзіцца добраахвотна, усе жадаючыя абараніць сябе ад каранавіруснай інфекцыі і непрадказальных наступстваў пасля перанесеных захворванняў, могуць звяртацца ў паліклінікі па месцы жыхарства, амбулаторыі ў сельскай мясцовасці, арганізаваны пункты вакцынацыі ў ТУЦ «ТрыО», «Марка-Сіці», практыкуюцца выезды ў працоўныя калектывы.
Дарэчы сказаць, у васьмі ўстановах аховы здароўя вобласці (у буйных гарадах і прыгранічных раёнах) на платнай аснове могуць прайсці вакцынацыю замежныя грамадзяне, папярэдне падаўшы заяўку на сайт медустановы.