Больш за 400 навабранцаў 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады прынялі прысягу на вернасць Радзіме

Более 400 новобранцев 103-й Витебской отдельной гвардейской воздушно-десантной бригады приняли клятву на верность Родине
Урачысты рытуал прайшоў на плошчы Перамогі з шматлікім удзелам родных і блізкіх навіспечаных дэсантнікаў.


Звяртаючыся да вайскоўцаў і бацькоў, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, павіншаваў з адной з найважнейшых у жыцці кожнага мужчыны падзеяй.

– Сёння гвардзейцы працягваюць багатыя традыцыі, гераічнае мінулае сваіх папярэднікаў. Мы ведаем мноства прыкладаў добрасумленнага выканання воінскага абавязку. Гісторыя сведчыць аб мужнасці, гераізме, патрыятызме дэсантнікаў, іх адданасці сваёй Радзіме, высокім прафесіяналізме і няма сумневу ў тым, што новае папаўненне салдат унясе свой уклад у забеспячэнне ваеннай бяспекі нашай краіны, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін.

З прыняццем прысягі рабят павіншаваў намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл палкоўнік Аляксей Елфімаў:

– Вы заўсёды будзеце знаходзіцца на чале атакі, выконваць задачы, якія не могуць выканаць іншыя войскі і воінскія фарміраванні. У Радзімы няма лепшых салдат, чым вы, – канстатаваў Аляксей Елфімаў і пажадаў бацькам цярпення – сыны хутка вернуцца дадому.

Старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Валяр'ян Мацкевіч адзначыў, што хлопцам выпаў вялікі гонар служыць ва ўслаўленым злучэнні, якое праявіла сябе ў гады Вялікай Айчыннай вайны, інтэрнацыянальнай дапамозе Афганістану, брыгада і сёння лічыцца лепшай ва Узброеных Сілах.

– Вам трэба будзе вывучыць дэсантную навуку перамагаць, каб даць адпор любому агрэсару, які замахнецца на Рэспубліку Беларусь, – заключыў ветэран злучэння.

Ад імя бацькоў выступіла Вольга Камовіч, якая назвала падзею для сябе і сына святочным і хвалюючым днём.

– Я ганаруся тым, што мой сын дэсантнік. Я ўдзячная афіцэрам, якія дапамаглі майму сыну паскора прывыкнуць да няпростых правілаў армейскага жыцця, асвоіць азы баявой падрыхтоўкі і бачу, як ён узмужаў за гэты месяц, – сказала Вольга Камовіч і звярнулася да ўсіх вайскоўцаў: – Знаходзячыся ў армейскім страі, заўсёды памятайце, што мы вас любім і чакаем дома.

Прагучаў Дзяржаўны гімн Беларусі, вайскоўцы прайшлі ўрачыстым маршам ля манумента воінам-вызваліцелям. Пасля здачы зброі іх чакала першае звальненне і сустрэча з бацькамі.

"Віцебскія весці"