Больш за 50 навабранцаў МНС з Віцебскай вобласці прынялі прысягу

Более 50 новобранцев МЧС из Витебской области приняли присягу
Больш за 50 ратавальнікаў з кожнага рэгіёна Віцебшчыны ўрачыста прынялі прысягу на вернасць Радзіме. Сярод іх былі тры прадстаўніцы прыгожага полу. Ужо традыцыйна мерапрыемства адбылося на пляцоўцы перад будынкам аблвыканкама.

– Сёння знамянальны дзень: яшчэ 53 маладыя хлопцы і дзяўчаты становяцца абаронцамі Айчыны. Гэта адна з самых годных прафесій – ахоўваць, абараняць і ратаваць людзей, – адзначыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – Прысяга будзе дзяліць жыццё на да і пасля. Менавіта з сённяшняга дня краіна і людзі пачынаюць давяраць вам сваю бяспеку і жыццё.

Мерапрыемства прайшло напярэдадні святкавання Дня ратавальніка, які адзначаецца ў нашай краіне 19 студзеня.

"Віцебскія весці"