Больш за 6,5 тысяч гектараў зямлі ўзараны пад яравую сяўбу ў Віцебскай вобласці
На ўчарашнюю раніцу на Віцебшчыне пад яравую сяўбу ўзарана больш за 6,5 тыс. га, на лёгкіх глебах пасеяна першыя 219 га збожжавых культур.
Па словах начальніка ўпраўлення земляробства, раслінаводства і кармапрадуктаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віталія Вараб'ёва, вясной запланавана пасеяць 141,5 тыс. га яравых збожжавых культур і 21,5 тыс. рапсу, каля 11 тыс. га – лёну, крыху больш за 100 тыс. га – кукурузы.
Цяпер актыўна вядзецца падкормка азімых збожжавых, сенажацяў і пашаў, уносяцца арганічныя ўгнаенні. Нагадаем, што восенню на Віцебшчыне было пасеяна 222 тыс. га азімых збожжавых і 64 тыс. га крыжакветных.