Больш за 950 дзяцей з Віцебскай вобласці сабраў навагодні свята ў Віцебску

Более 950 детей из Витебской области собрал новогодний праздник в Витебске

Традыцыйнае абласное навагодняе свята сабрала ў канцэртнай зале «Віцебск» больш за 950 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў з розных куткоў паўночнага рэгіёну.


Удзельнікамі мерапрыемства сталі выдатнікі вучобы, кадэты, пераможцы творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, актывісты, дзеці з прыёмных і шматдзетных сем'яў.

Для іх арганізатары свята падрыхтавалі масу гульнявых і навагодніх пляцовак, фотазон, забаўляльных лакацый, майстар-класаў.

Дзевяцікласнік Гарадоцкай сярэдняй школы № 2 г. імя А.Сабалеўскага Трафім Прэснякоў, актыўны ўдзельнік прадметных алімпіяд:

- Мяне ўпершыню запрасілі на такое маштабнае свята і мне тут вельмі падабаецца. Мы ўжо паглядзелі некалькі выступленняў, пафатаграфаваліся ў навагодніх фотазонах і з нецярпеннем чакаем мюзікл. Настрой святочны, а атмасфера проста чароўная!

Па традыцыі Цэнтр культуры «Віцебск» падрыхтаваў да навагодняга свята прадстаўленне. На гэты раз - гэта навагодні мюзікл «Цуды без чараўніцтва».

Удзельнікаў свята павіншаваў кіраўнік вобласці Аляксандр Субоцін.

- Сёння ў зале насамрэч няма ніводнага дарослага. Нягледзячы на тое, што мне ўжо 48 гадоў, я так жа, як і вы, чакаю чараўніцтва, падарункаў і выканання жаданняў. Жадаю вам, каб усе праблемы і нягоды засталіся ў 2024 годзе, а ў 2025-м вас чакала толькі шчасце, радасць, новыя перамогі, знаёмствы, сябры і толькі станоўчыя эмоцыі. Няхай у вашых сем'ях у наступаючым годзе будзе ўсё добра! З Наступаючым Раством і Новым годам!


"Віцебскія весці"