Большасць раёнаў Віцебскай вобласці прыступілі да ўборкі азімага ячменю
Большасць раёнаў Віцебшчыны прыступілі да ўборкі азімага ячменю. Паводле інфармацыі аблсельгаспрода, на ўчарашні дзень убрана 1363 га з 36,9 тыс. га, сярэдняя ўраджайнасць культуры складае 25,4 ц/га.
Працягваецца нарыхтоўка кармоў другім укосам. У сярэднім на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 9,20 ц к. адз. (на аналагічную дату мінулага года – 5,57). Найлепшыя паказчыкі ў Шумілінскім (11,66 ц к. адз.), Пастаўскім (11,20 ц к. адз.) і Аршанскім (10,74 ц к. адз.) раёнах.