Чэллендж у гонар 85-годзьдзя Віцебскай вобласьці стартаваў у горадзе на Дзьвіне

Челлендж у нагодзе 85-годдзя Віцебскай вобласці стартаваў сёння ў горадзе на Дзвіне. Роўна а 18.00 круглая дата высвяцілася на фасадзе адміністрацыйнага будынка па вул. Гогаля, 14, размешчанага ў цэнтры горада непадалёк ад Летняга амфітэатра. Незвычайная падсветка прыцягнула ўвагу многіх гараджан, выклікаўшы масу станоўчых эмоцый.

Наступным акцыю падтрымаў Віцебскі філіял РУП «Белтэлекам». Плануецца, што гэты чэлендж на працягу года падхопяць усе рэгіёны вобласці.

15 студзеня 1938 года 1-я сесія Вярхоўнага Савета Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік пастанавіла аб стварэнні Віцебскай вобласці. Каляндарны план падзей, прысвечаных юбілейнаму году, уключае каля сотні розных мерапрыемстваў. Запланавана адкрыццё шэрагу сацыяльна-культурных аб'ектаў, аўтамарафон, разнастайныя выставы, цыклы творчых вечароў, прысвечаных дзейнасці знакамітых ураджэнцаў Віцебшчыны, флэшмоб «Пакажы сваю Віцебшчыну» і цэлы шэраг іншых падзей. Таксама пад знакам 85-годдзя Віцебскай вобласці пройдуць ушанаванне лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны – 2022», XXXII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і XXX Дзень беларускага пісьменства ў Гарадку.