Чвэрць жыхароў Віцебскай вобласці прайшлі поўны курс вакцынацыі ад COVID-19

Паводле інфармацыі Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 прайшлі 25% жыхароў Віцебскай вобласці, а 34% атрымалі першую дозу двухкампанентнага прэпарата. У лідарах па ахопе імунізацыяй насельніцтва Аршанскі, Чашніцкі, Шумілінскі і Шаркаўшчынскі раёны, якія пераўзышлі нават сярэднія рэспубліканскія паказчыкі. Сярод тых, хто значна нарасціў тэмп вакцынацыі, — Віцебск, Верхнядзвіншчына і Сенненшчына.

"Віцебскія весці"