Дэлегацыя палітычных дзеячаў Украіны наведвае Віцебскую вобласць

Делегация политических деятелей Украины посещает Витебскую область
Дэлегацыя палітычных дзеячаў Украіны знаходзіцца з візітам у Віцебскай вобласці.

 

У яе складзе палітычны і дзяржаўны дзеяч, у 1991 – 2012 гадах кіраўнік Сацыялістычнай партыі Украіны і кіраўнік яе фракцыі ў парламенце, двойчы старшыня Вярхоўнай рады Украіны Аляксандр Мароз, дэпутат Вярхоўнай рады Украіны II склікання Аляксей Беражной, а таксама ўкраінскі палітык, намеснік кіраўніка сацыялістычнай партыі «Сацыялістычная партыя Аляксандра Мароза» Васіль Цушко.

Мэта візіту – азнаямленне з працай перадавых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, лесаперапрацоўчай галіны, сустрэча з мігрантамі з Украіны, для якіх Беларусь стала другім родным домам.

Госці з Украіны наведалі ААТ «Віцебскдрэў», сельгаспрадпрыемства «Мазалавагаз», дзе, у прыватнасці, азнаёміліся з працай навукова-практычнага цэнтра па вырошчванні племянной жывёлы і вытворчасці малака з аўтаматызаванай сістэмай кармлення буйной рагатай жывёлы.

 

 

«Беларуссю я хварэю даўно. Пачынаў працоўную дзейнасць на Палессе. Ведаю, што больш блізкіх адносін, чым з Беларуссю, ва Украіны не было. Я часта прыязджаў у вашу краіну, але галоўным чынам у Мінск. Хацелася б паглядзець, як жывуць у рэгіёнах, далей ад сталіцы. Мае першыя ўражанні – людзі адчуваюць, што гэта іх радзіма, маюць працу, бачаць перспектывы. Што яшчэ трэба для жыцця?!» - адзначыў Аляксандр Мароз.

 

Таксама госці плануюць пабываць ва вучэбна-практычным цэнтры па вытворчасці малака «Калінава», на заводзе па перапрацоўцы алеістых культур і ГЦ «Мазалава».

Пасля абеду дэлегацыя адправіцца ў Оршу, дзе ў праграме іх чакае наведванне ферм буйной рагатай жывёлы, размешчаных у вёсцы Стайкі і філіяла «Цеплічны» РУП «Віцебскэнерга».

"Віцебскія весці"