Дэлегацыя Пскоўскай вобласці азнаёмілася з аб'ектамі аховы здароўя ў Аршанскім раёне
Першай кропкай маршруту стаў Віцебскі абласны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны «Юрцава». Тут госці з Расіі азнаёміліся з умовамі знаходжання пацыентаў, узроўнем медыцынскага абслугоўвання, матэрыяльнай базай, методыкi, якiя прымяняюцца для аднаўлення пацыентаў пасля захворванняў і траўм. Члены дэлегацыі наведалі фізіятэрапеўтычнае, тэрапеўтычнае, рэабілітацыйнае аддзяленні, геранталагічны цэнтр. Вера Емяльянава высока ацаніла ўзровень арганізацыі рэабілітацыйнай дапамогі, якасць паслуг, што аказваюцца ў шпіталі, перадавое абсталяванне. Яна адзначыла, што рэабілітацыйны цэнтр шпіталя «Юрцава» з'яўляецца прыкладам перадавой медыцынскай установы, дзе прымяняюцца актуальныя тэхналогіі і метады лячэння.На базе шматпрофільнай паліклінікі № 6 УАЗ «АЦП» абмеркавалі развіццё амбулаторна-паліклінічнага звяна.
– Мы прыбылі з праграмай вывучэння досведу працы сістэмы аховы здароўя Віцебскай вобласці. У прыватнасці, у Оршы нас зацікавіў такі новы аб'ект, як дадзеная паліклініка: як будавалася, як тут усё арганізавана, якім чынам ажыццяўляецца прыём пацыентаў, – адзначыла Вера Емельянава. – Паколькі і ў Расіі, і ў Беларусі важна знайсці новыя спосабы прадастаўлення насельніцтву высокадаступнай медыцынскай дапамогі на першым узроўні. Мы вывучым досвед беларускіх калег і будзем выкарыстоўваць у сваёй практыцы. А таксама гатовыя дзяліцца нашымі новымі тэхналогіямі. Ёсць намер укараняць сумесныя праекты. Паколькі досвед правядзення супольных аперацый, практычных заняткаў ужо выкарыстоўваецца, яго трэба пашыраць, працягваць з новымі ведамі і сіламі.У сваю чаргу намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў адзначыў, што такія сустрэчы спрыяюць умацаванню міжрэгіянальных сувязяў і развіццю супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя. Ён таксама падкрэсліў, што сумесныя праекты з'яўляюцца важным крокам на шляху да далейшага паляпшэння якасці медыцынскіх паслуг.