Дэлегацыя Віцебскай вобласці прыняла ўдзел у Форуме рэгіёнаў-пабрацімаў у кітайскім горадзе Цзінань
15–17 кастрычніка 2019 г. афіцыйная дэлегацыя Віцебскай вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама Мікалаем Шарсцнёвым на запрашэнне губернатара правінцыі Шаньдун Гун Чжэна прыняла ўдзел у мерапрыемствах Форуму рэгіёнаў-пабрацімаў правінцыі ў г.Цзінань.
У складзе дэлегацыі прынялі ўдзел кіраўнікі камітэта эканомікі аблвыканкама, гарадоў вобласці, адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны ”Віцебск“, канцэрна ”Мяса–малочныя прадукты“, прадпрыемстваў, якія вырабляюць харчовую і дрэваапрацоўчую прадукцыю, тэхніку.
Правінцыя Шаньдун па аб'ёме ВРП уваходзіць у тройку вядучых правінцый Кітая; дзелавыя кантакты з правінцыяй развіваюцца з 2006 г. з моманту падпісання першага мемарандума аб супрацоўніцтве; на ўзроўні гарадоў вобласці супрацоўніцтва ажыццяўляюць (Віцебск–Цзінань, Наваполацк–Вэйхай, Орша–Цындаа); на працягу апошніх гадоў кантакты актывізаваны, арганізаваны візіт губернатара правінцыі Шаньдун у Віцебскую вобласць, а таксама міжнародная бізнес –канферэнцыя па гандлі і інвестыцыях для прадпрыемстваў вобласці і кітайскіх кампаній (прыняло ўдзел больш за 50 кампаній правінцыі).
У канферэнцыі рэгіёнаў-пабрацімаў удзельнічалі дэлегацыі з 33 краін Азіі, Афрыкі, Еўропы, Амерыкі і Аўстраліі, у прыватнасці, прадстаўнікі рэгіёнаў Японіі, Паўднёвай Карэі, Францыі, Германіі, Аўстрыі, ЗША, Канады і іншых.
Праграма мерапрыемстваў прадугледжвала абмен думкамі на пленарным пасяджэнні – ”Дыялогу губернатараў“, прысвечаным пытанням развіцця ”Разумных гарадоў“.
Мікалай Шарснёў прадставіў даклад, дзе прэзентаваў патэнцыял вобласці ў кантэксце асноўнай тэмы Форуму і падзяліўся досведам укаранення IT–тэхналогій на тэрыторыі вобласці ў розных сферах з мэтай павышэння якасці аказання паслуг і ўзроўню жыцця насельніцтва.
Падчас пленарнага пасяджэння паміж Віцебскім аблвыканкамам і Народным урадам правінцыі Шаньдун было падпісана Пагадненне аб дружбе і ўсебаковым супрацоўніцтве.
Адбылася сустрэча дэлегацыі Віцебскай вобласці з Першым сакратаром партыйнага камітэта КПК правінцыі Шаньдун Лю Цзяі. Бакі вызначылі прыярытэтам у супрацоўніцтве рэгулярныя сустрэчныя дзелавыя візіты на усіх узроўнях, стварэнне механізму ўзаемадзеяння па развіцці супрацоўніцтва ў сферы гандлю, інвестыцый і іншых напрамках, кааперацыйныя сувязі ў сферы прамысловасці, супрацоўніцтва ў сферы транспартнай лагістыкі, стварэнне сумесных кампаній у галіне нафтахіміі, водаачысткі, электронікі, узаемадзеянне у сферы сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі, паставак торфу, а таксама супрацоўніцтва ў сферы медыцыны, культуры і мастацтва.
Прынята рашэнне стварэння і рэалізацыі ”дарожнай карты“ супрацоўніцтва на аснове падпісанага пагаднення.
Кіраўнік аблвыканкама правёў прамыя перамовы з прэзідэнтам кампаніі аграрнай накіраванасці ”Лю Шэн“, зацікаўленай у пастаўках вырабаў з торфу ў буйных аб'ёмах, а таксама сумеснага прадпрыемства па вырошчванні гародніны. Бакі дамовіліся аб працягу мэтанакіраванай работы ў бягучым годзе.
Працоўная група вобласці наведала адно з найбуйнейшых малочнаперапрацоўчых прадпрыемстваў ”Jiabao“ з мэтай ацэнкі ўзроўню тэхнічнай аснашчанасці і вызначэння магчымасцей кааперацыйнага супрацоўніцтва.
Кіраўнікі гарадоў Віцебск і Наваполацк правялі рабочыя сустрэчы з калегамі, дзе былі пазначаны асноўныя прыярытэты для супрацоўніцтва на надыходзячы перыяд. Кітайскі бок, акрамя развіцця гандлю, зацікаўлены ў сумесным вырашэнні пытанняў экалогіі, перапрацоўкі адходаў, ачысткі вады, медыцыны, вышэйшай адукацыі, транспартнай лагістыкі.
Акрамя таго, кіраўнікамі нашых гарадоў на ”дыялогу мэраў“ былі прадстаўлены даклады аб перспектывах і ўкараненні на практыцы элементаў ”разумных гарадоў“, вывучаны вопыт іх развіцця ў рэгіёнах розных краін.
Прадпрыемствы вобласці ўдзельнічалі ў кантактна–кааперацыйнай біржы, дзе з кітайскага боку было заяўлена больш за 200 кампаній рознай вытворчай накіраванасці. Кіраўнікі гарадоў Віцебск, Наваполацк, адміністрацыі СЭЗ ”Віцебск“ прэзентавалі 20 вядучых прадпрыемстваў вобласці для наступнай арганізацыі сумес ных праектаў. Устаноўлены шэраг кантактаў з кампаніямі Кітая, Еўропы, ЗША з мэтай далейшай прапрацоўкі і рэалізацыі двухбаковых інтарэсаў.
Вынікам работы на Форуме стала ўстанаўленне кантактаў і стварэнне паўнавартаснай рабочай платформы на ўсіх узроўнях з мэтай прасоўвання эканамічных інтарэсаў вобласці на тэрыторыі кітайскай правінцыі.
Па выніках студзеня–жнівень 2019 г. таваразварот Віцебскай вобласці з правінцыямі Кітая склаў 69,6 млн. даляраў ЗША. Аб'ём экспарту вырас больш чым у 2 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 г.