Дэлегацыя Валгаградскай вобласці наведала з дзелавым візітам Віцебск
Дэлегацыя Валгаградскай вобласці Расійскай Федэрацыі наведала сёння з рабочым візітам Віцебск. Мэта візіту – абмеркаваць канкрэтныя крокі па развіцці ўсебаковага сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва з Прыдзвінскім краем.
Дэлегацыю нашых гасцей, у якую ўвайшлі прадстаўнікі органаў улады, прамысловасці, сацыяльнай сферы, узначаліў першы намеснік губернатара Валгаградскай вобласці – старшыня камітэта фінансаў Валгаградскай вобласці Аляксандр Дорждеев.
Па прыбыцці ў горад на Дзвіне расіяне адправіліся на плошчу Перамогі, дзе ўшанавалі кветкамі воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны. Кветкі нашы госці ўшанавалі і каля помніка дэсантнікам у парку Пераможцаў. У урачыстай цырымоніі прымалі ўдзел першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч, старшыня гарвыканкама Мікалай Арлоў.
Расіян цікавіў прамысловы патэнцыял нашай вобласці. У дзелавым цэнтры «Журжэўскі» свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск» гасцей прымаў кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Віцебск» Міхаіл Скурат. Ён расказаў аб яе рэзідэнтах, інвестыцыйных магчымасцях свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск» і прамысловым патэнцыяле яе прадпрыемстваў, азнаёміў гасцей з асаблівасцямі прэферэнцыйнага рэжыму беларускіх СЭЗ.
Нашы партнёры наведалі таксама УП «Палімерканструкцыя», СХП «Мазалавагаз» УП «Віцебскаблгаз», ААТ «Вістан».
У аблвыканкаме дэлегацыю Валгаградскай вобласці прымаў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў. Мікалай Мікалаевіч адзначыў, што адлегласць паміж Віцебскам і Валгаградам немалая, аднак гэта не зможа стаць перашкодай для больш дынамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі рэгіёнамі. У нас шмат агульнага і шмат кропак сутыкнення, якія дазваляюць актыўна ўзаемадзейнічаць ва ўсіх сферах сацыяльна-эканамічнай жыццядзейнасці.Аляксандр Дорждеев і яго калегі выказалі задавальненне наведваннем розных аб'ектаў. Кіраўнік расійскай дэлегацыі адзначыў прыгажосць, чысціню і ўтульнасць сталіцы Прыдзвінскага краю.
Бакі падпісалі план мерапрыемстваў па супрацоўніцтве Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь і Валгаградскай вобласці Расійскай Федэрацыі.