Дыялогавая пляцоўка з удзелам Вячаслава Дурнова адбылася ў ВДМУ

Диалоговая площадка с участием Вячеслава Дурнова состоялась в ВГМУ
Пра час, пра развіццё рэгіёна і ў кантэксце гэтага – пра будучыню саміх студэнтаў, у перспектыве – медыцынскіх спецыялістаў, ішла размова на дыялогавай пляцоўцы з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама Вячаслава Дурнова ў калектыве Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

– Такія сустрэчы важныя і патрэбныя абодвум бакам, каб даведацца, чым жыве ўніверсітэт, як складваецца навучальны год, наколькі матываваныя рабяты да атрымання ведаў, што іх хвалюе. Акрамя таго, хацелася высветліць, як падчас электаральнай кампаніі бачаць працэсы, што адбываюцца, прафесарска-выкладчыцкі склад і студэнцкая моладзь, наколькі яны гатовыя ўдзельнічаць у гэтай важнай для ўсёй дзяржавы падзеі, – падкрэсліў Вячаслаў Дурноў

Хутка электаральная кампанія ўвойдзе ў актыўную фазу, адзначыў спікер, і ў перыяд агітацыі варта ўважліва вывучаць праграмы кандыдатаў, бо ад выбару кожнага з нас залежыць, як мы будзем жыць далей – у мірнай, спакойнай дзяржаве ці з узрушэннямі, якія ў гэтыя дні можна назіраць у многіх краінах свету.

"Віцебскія весці"