Для маладых спецыялістаў у сферы ЖКГ у Віцебскай вобласці ўвялі дадатковыя прэферэнцыі
Для маладых спецыялістаў у сферы ЖКГ на працягу шасці месяцаў устанаўліваецца паніжаная норма выпрацоўкі без змяншэння заробку. За кожным замацоўваецца настаўнік. Для маладых сем'яў прадугледжана кампенсацыя выдаткаў па найму жылых памяшканняў або пражыванню ў інтэрнаце. Выплачваецца матэрыяльная дапамога работнікам, якія вярнуліся пасля заканчэння ваеннай службы на ранейшае месца працы.
Такія прэферэнцыі на 2024 – 2026 гады прадугледжаны пагадненнем, якое падпісалі начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Юрый Дзядзёла і старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Аляксей Юсікаў.
Як лічаць вабласным ведамстве ЖКГ, працоўныя і сацыяльныя гарантыі для маладых работнікаў камунальнай сферы будуць спрыяць іх замацаванню ў калектывах.