Фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу» у Полацку – гэта атмасфера спорту, дабра і пазітыву

Такому яркаму спартыўна-культурнаму святу будуць рады ў любым кутку Беларусі і не толькі. У Віцебскай вобласці на гэты раз паспрыяла Полацку. Старажытны горад – выток беларускай дзяржаўнасці. Дзе, як не тут, сустрэць фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу». Яго арганізатарамі выступілі Нацыянальны алімпійскі камітэт, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, мастацкая галерэя «АртХаос», кампанія «БелБрэндАўдыт».

 


Спартыўная і культурная праграма фесту выйшла самай насычанай. Майстар-класы, конкурсы, тэматычныя пляцоўкі, моднае дэфіле – кожны дакладна знайшоў занятак па душы. А якія чэргі выстраіліся каля лакацый па больш чым 20 відах спорту! Такія пляцоўкі – лепшая рэклама спартыўных секцый і здаровага ладу жыцця і адначасова – магчымасць паўдзельнічаць у адным з самых маштабных міжнародных алімпійскіх квестаў.

Віцяблянку Вольгу Якуценка і яе 10-гадовую дачку Машу застаем на лакацыі Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні на байдарках і каноэ, які, дарэчы, базуецца ў Полацку. У алімпійскім квесте хочам паспрабаваць усё, настроена Вольга:


– Маша пяты год займаецца лёгкай атлетыкай, ёсць дасягненні ў бегу, скачках у даўжыню і вышыню. Так што ў яе здольнасцях я ўпэўнена. Гэта не першая наша паездка на падобныя мерапрыемствы. Параўняць ёсць з чым, і, на мой погляд, у Полацку ўсё вельмі крута. Для рэгіёнаў такія святы вельмі важныя, яны робяць спорт, фізкультуру бліжэй дзецям і дарослым. Маша даўно хацела паспрабаваць сябе ў вяслярстве на байдарках. І, дзякуй фестывалю, здолела ўвасобіць мару на…сушы.

 


 


Збыцца ёй дапамаглі «Вытокi» і спецыяльныя спартыўныя трэнажоры. Старэйшы трэнер аддзялення па акадэмічнай грэблі, майстар спорту Міхаіл Камінскі заўважае:

– Акадэмічная грэбля і грэбля на байдарках і каноэ – культавыя для Полацка віды спорту. Такія, як «Вытокi», праекты падаграваюць цікавасць да іх. Няхай нашых, выгадаваных у Полацку чэмпіёнаў будзе больш!

Якое адно з лепшых месцаў для фестывальнага сэлфі на плошчы Свабоды? Юная спартсменка Насця Аляксеева з Бігосава ўпэўнена:

– Гэта гоначны грузавік каманды «МАЗ-СПОРТаўта», той самы, што ўдзельнічаў у ралі «Дакар». Калі яшчэ будзе шанец узяць аўтограф у яго экіпажа?!

 


Разам з 11-гадовай Насцяй з Верхнядзвінскага раёна - дружная каманда адораных у спорце школьнікаў клуба «Алімпіец». Спецыяльна ехалі на фестываль, кажа настаўнік фізкультуры Вольга Гендзік:

– І ні на хвіліну ў ім не расчараваліся. Дзякуй арганізатарам за цудоўнае свята!

Юная чэмпіёнка свету па каратэ Дар'я Мацвеева ў Полацку ў складзе дэлегацыі з Вялікага Ноўгарада. У свае 15 дзяўчына лёгка ўкладзе на лапаткі многіх дарослых. Вашы «Вытокi» – гэта нешта, усміхаецца Даша:


– Эмоцый – мора. Ніколі не бачыла такой колькасці спартыўных трэнажораў, снарадаў і людзей у адным месцы!

Але, што называецца, не спортам адным. Культурная праграма таксама выдатная. Так лічыць мясцовая жыхарка Ганна Якубёнак, якую застаём ля палаткі Шаркаўшчынскага цэнтра рамёстваў:

– З задавальненнем прагуляліся па імправізаваным горадзе майстроў. А мая 5-гадовая дачка Ніка ўпершыню села за ганчарны круг. Дзе яшчэ, як не на такіх святах, маленькае дзіця можа «выпрабаваць» сябе ў творчасці?

 


Яркім штрыхом фестывалю стаў ужо традыцыйны для «Вытокаў» вакальны конкурс. У яго дзіцячай праграме ўдзельнічала 7 юных вакалістаў, у дарослай – 10. Выбраць пераможцаў журы было няпроста. У выніку першае месца сярод канкурсантаў 12-16 гадоў – у Златы Ярашэвіч, 17-30 гадоў – у Ірыны Іршонак.

У цэнтры ўвагі гледачоў, бясспрэчна, апынулася моднае дэфіле праекта «Роднае-моднае». Ён далучыўся да свята ў гэтым сезоне і адразу ж трапіў у яблычак. Мэта праекта – папулярызацыя беларускай моды. Удзельніца паказу Марыя Скрыпкіна з Мінска падзялілася:

– Рады прадстаўляць калекцыі адзення беларускіх дызайнераў, брэндаў, прадпрыемстваў – крутыя, модныя, актуальныя. Сам фестываль цудоўны. Калі б не дэфіле, несумненна, была б проста яго госцем. Дарэчы, са спортам я на «ты». У дзяцінстве гуляла ў баскетбол. А для дзяцей з рэгіёнаў такія падзеі – гэта нібы крок да мары, магчымасць убачыць, паспрабаваць, даведацца, што табе па душы і на што ты здольны.

 


 


Канцэртна-забаўляльную праграму «Вытокаў» працягвае канцэрт артыстаў беларускай эстрады. Увечары неба над старажытным Полацкам успыхне ўсімі фарбамі феерверка.

Госці з Вялікага Ноўгарада: «Вытокі» ўражваюць і аб’ядноўваюць

Дыніч, дырэктар ТАА «БелБрэндАўдыт»: гаворым аб магчымасці праводзіць «Вытокі» ў міжсезонне

Субоцін: «Вытокі» – гэта цэгла ў будынак папулярызацыі спорту і здаровага ладу жыцця

У Полацку праходзіць другі дзень свята «Вытокі. Крок да Алімпу»

У Полацку далі афіцыйны старт спартыўнаму дню фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу»

Абслугоўванне кліентаў

Калі ў вас узніклі пытанні, звярніцеся ў нашу службу падтрымкі кліентаў. Мы будзем рады дапамагчы вам.

Час працы

Наш офіс адкрыты з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 18:00. Мы зачынены ў выхадныя і святочныя дні.

Кантактная інфармацыя

Вы можаце звязацца з намі па тэлефоне: +375 17 123-45-67 або па электроннай пошце: info@example.com.