Фінальны этап абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022» пройдзе ў Віцебску 12 лістапада
У Аршанскім і Віцебскім раёнах намалот збожжа перавысіў 100 тысяч тон.
Стабільна працуючыя гаспадаркі ў чарговы раз дасягнулі найлепшых вынікаў па ўраджайнасці збожжавых: «Ларынаўка» Аршанскага раёна – 77,4 цэнтнера з гектара, «Хоцілы-Агра» Пастаўскага раёна – 68,1 цэнтнера з гектара, Талачынскі кансервавы завод – 64,1 цэнтнера з гектара, філіял «Сельскагаспадарчая вытворчасць «Мазалавагаз» Віцебскага раёна – 58 цэнтнераў з гектара, Віцебская бройлерная птушкафабрыка – 44,1 цэнтнера з гектара. Паказальна, што гэтая арганізацыя забяспечыла валавы збор збожжа ў 54,5 тысяч тон, што вышэй за валавы збор 14 раёнаў вобласці.
Нараўне з сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі прадэманстравалі годныя вынікі і сялянска-фермерскія гаспадаркі. 55,9 цэнтнера з кожнага гектара – такая ўраджайнасць збожжавых сялянска-фермерскай гаспадаркі «Тэра Ностра» Бешанковіцкага раёна. А СФГ «Вармас» Віцебскага раёна атрымала 64,1 цэнтнера з гектара, займаючы пры гэтым лідзіруючыя пазіцыі па вырошчванні цыбулі, бульбы і іншай агародніны.
198 экіпажаў камбайнераў Віцебскай вобласці перавысілі тысячны намалот збожжа. Рубеж у дзве тысячы скарыўся 27 экіпажам. Трохтысячны намалот пераадолелі 4 экіпажы. Больш за 4 тысячы тон намалаціў 1 экіпаж.Абсалютны рэкорд сёлетняй агінальнай кампаніі ўстанавілі камбайнеры з філіяла «Задняпроўскі» Аршанскага раёна Аляксандр Камароў і Аляксандр Склязноў, намалаціўшы 5 тысяч 695 тон збожжа.
Найбольшую ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур з пасяўных і ўборачных плошчаў атрымаў Віцебскі раён з вынікам 41,5 цэнтнера з гектара. На другой пазіцыі – Аршанскі раён (40,5 цэнтнера з гектара). Замыкае тройку лідараў Верхнядзвінскі раён, дзе намалочана 35,5 цэнтнера з гектара.
Шмат гаспадарак дамагліся поспеху ў вырошчванні азімага рапсу. Так, валавы збор алею рапсу ў Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы склаў 5,8 тысячы тон, Талачынскага кансервавага завода – 2,7 тысячы тон. У ліку лідараў таксама «Таргуны» Докшыцкага раёна, «Шайцерава» Верхнядзвінскага раёна, Агракамбінат «Юбілейны» і «Задняпроўскі» Аршанскага раёна, філіял «Мазалавагаз» Віцебскага раёна, «Кушлікі» Полацкага раёна.
Жніво ў чарговы раз паказала, што найлепшых вынікаў дасягаюць тыя, хто шырока выкарыстоўвае дасягненні аграрнай навукі, ужывае сучасныя тэхналогіі і працуе на высокапрадукцыйнай тэхніцы.
Вынікі, атрыманыя ў раслінаводстве, безумоўна, станоўчым чынам адзачацца на паказчыках у жывёлагадоўлі і ў цэлым на сацыяльна-эканамічным складніку Віцебшчыны.
"Віцьбічы"