Фотафакт: Аляксандр Субоцін наведаў Цэнтр па скачках на батуце ў Віцебску і азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай СДЮШАР № 1
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін наведаў Цэнтр па скачках на батуце ў Віцебску і азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай СДЮШАР № 1.
– У гэтым будынку знаходзіцца вялікі калектыў спартсменаў і трэнераў, якія з'яўляюцца гонарам нашага рэгіёна і краіны. Выхаванцы віцебскай школы батута з'яўляюцца чэмпіёнамі свету і Еўропы, – адзначыў старшыня аблвыканкама, падкрэсліўшы, што ўлада аказвала і аказвае падтрымку ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы спартыўнай установы.
– Каб атрымаць добры вынік, трэба ўкласціся ў трэніравальную базу, толькі таленту спартсменаў і трэнераў недастаткова, – рэзюмаваў кіраўнік вобласці.