ФОТАРэпартаж. Навагодні баль таленавітай моладзі ў Віцебску аб'яднаў больш за 40 пар
У суправаджэнні сімфанічнага аркестра Віцебскай абласной філармоніі ў рытме паланеза, вальса, паўночнай кадрылі, полькі, падэграса сёлета зліліся 42 пары.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі лепшыя студэнты ВНУ вобласці, навучэнцы Віцебскага і Полацкага кадэцкіх вучэльняў, Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў, Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І.І. Салярцінскага.
Фішкай балю сёлета стала «зорная тэматыка». Таму прыгожым дадаткам да і без таго бліскучых вобразаў сталі зіхатлівыя навагоднія бутоньеркі, вырабленыя Віцебскім дзяржаўным індустрыяльна-тэхналагічным каледжам.
Навагодні настрой стварылі Дзед Мароз і Снягурка. Казачныя героі падрыхтавалі для дзяцей масу забаў і падарункаў.
Па добрай традыцыі павіншаваць юнакоў і дзяўчат са святам прыйшло кіраўніцтва вобласці. Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў выказаў надзею, што мерапрыемства пакіне самыя добрыя і цёплыя ўспаміны на ўсё далейшае жыццё дзяцей.
– Такі чароўны свята стаў падзякай за працавітасць і поспехі. Час выбраў нашу моладзь. На дзяцей мы ускладаем вялікія надзеі – яны працягнуць стваральны курс развіцця Беларусі.
Мерапрыемства аб'яднала дзяцей, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, навуцы, спорце, праслаўляюць Віцебшчыну на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах.
– Для нас сапраўднай элітай з'яўляюцца тыя юнакі і дзяўчаты, хто ў такім юным узросце старанна праяўляе сябе і накіроўвае ўсе душэўныя парывы на карысць роднай краіны, – адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў.