Дзе ў Віцебску можна прагаласаваць на выбарах дэпутатаў Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі восьмага склікання

Где в Витебске можно проголосовать на выборах депутатов Государственной Думы Федерального Собрания Российской Федерации восьмого созыва

Паважаныя грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь!

У адпаведнасці з Федэральным законам Расійскай Федэрацыі ад 22 лютага 2014 г. № 20-ФЗ «Аб выбарах дэпутатаў Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі», Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 17 чэрвеня 2021 года № 367 «Аб прызначэнні выбараў дэпутатаў Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі новага склікання» галасаванне па выбарах дэпутатаў Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі восьмага склікання ў Віцебску будзе праводзіцца 19 верасня 2021 года з 8.00 да 20.00 на выбарчым участку № 8045 у будынку Цэнтра культуры «Віцебск», вул. Маякоўскага, д. 1.

Правам на ўдзел у выбарах валодаюць усе грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія дасягнулі на 19 верасня 2021 года ўзросту 18 гадоў.

Для ўдзелу ў галасаванні выбаршчыку неабходна мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна Расійскай Федэрацыі.

У сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай, звязанай з распаўсюджваннем новай каранавіруснай інфекцыі, на ўчастках, з улікам наяўных рэкамендацый, будуць прыняты меры сацыяльнага дыстанцыявання. Просім выбаршчыкаў знаходзіцца на ўчастках у ахоўных масках.

Больш падрабязную інфармацыю аб выбарах можна знайсці на сайце ЦВК Расіі (www.cikrf.ru).

Тэлефон для даведак з 9.00 да 17.00: +375-17-233-35-90

"Віцебскія весці"