Генадзь Ягораў узначаліў галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама
Генадзь Ягораў нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Паддуб'е Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума працаваў тэхнікам-геадэзістам ПМК №28 Лёзненскага раёна. У 1982-1983 гадах праходзіў тэрміновую ваенную службу на флоце.
Мае вышэйшую адукацыю. У 1988 годзе скончыў Калінінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча, у 2011-м — ДУА «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
З 1988 па 1993 год праходзіў службу на афіцэрскіх пасадах у падраздзяленнях Балтыйскага флоту ВМФ СССР.
З 1993 па 2013 год Генадзь Ягораў працаваў у Віцебскім абласным упраўленні МНС. Прайшоў шлях ад інспектара дзяржаўнага пажарнага нагляду да першага намесніка начальніка ўпраўлення. З 2011 па 2013 год — начальнік аддзела ідэалагічнай работы Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.
З 2013 года Генадзь Ягораў знаходзіўся на грамадскай рабоце, узначальваючы абласны Каардынацыйны Савет грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый і адну з найбуйнейшых грамадскіх арганізацый — абласную арганізацыю Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.
Жанаты. Мае сына.