Генадзь Сабыніч правёў рабочую нараду па рэканструкцыі МТК у Полацкім раёне

Геннадий Сабынич провел рабочее совещание по реконструкции МТК в Полоцком районе
Першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Генадзь Сабыніч правёў рабочую нараду на аб'екце будаўніцтва (рэканструкцыі) малочна-таварнага комплексу ў ААТ «Кушлікі» Полацкага раёна.


Рэалізацыя праекта знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Вядуцца пусканаладачныя работы, мантаж халадзільнага і даільнага абсталявання.

Пэўны аб'ём работ трэба яшчэ выканаць па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі.

Здача аб'екта запланавана на канец снежня.

"Віцебскія весці"