Старшыня вобласці прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Наладжваючы аўдыторыю на канструктыўнае і зацікаўленае абмеркаванне праекта Канстытуцыі, Аляксандр Субоцін акрэсліў тры асноўныя блокі змяненняў у гэты дакумент, якія дазволяць палепшыць аснову Асноўнага Закона, па якім краіна жыла мінулыя дзесяцігоддзі. Гэта неабходнасць у адпаведнасці з сучаснымі выклікамі канстытуцыйна перафарматаваць і пераразмеркаваць паўнамоцтвы паміж рознымі галінамі ўлады. Гэта імкненне павысіць асабістую адказнасць грамадзян за сваё развіццё і дабрабыт нароўні з захаваннем сацыяльных гарантый з боку дзяржавы. Вымушанай стала неабходнасць прапісаць у Канстытуцыі нормы аб абароне і захаванні гістарычнай памяці аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцях, бо нашу перамогу спрабуюць забраць, прынізіць, сказіць. У ходзе працэсаў, што адбываюцца па дасягненні вяршэнства дэмакратыі, гендарнай роўнасці ў замежных краінах, як адзначыў Аляксандр Міхайлавіч, многае набывае зусім абсурдныя нормы, таму прапанаваныя меры не ўспрымаюцца як залішнія.
Па ўсіх гэтых і іншых пытаннях адбылася зацікаўленая дыскусія. Напрыклад, прагучала прапанова надаць норме аб захаванні гістарычнай памяці больш шырокую трактоўку, бо многія гераічныя моманты звязаны не толькі з мінулай вайной, але і з аднаўленнем народнай гаспадаркі, прарыўнымі дасягненнямі ў розных сферах, патрыятычнымі праявамі ў мірным жыцці. Гэта ў выніку павінна стаць залогам кансалідацыі нацыі.
Аляксандр Дзядзінкін зрабіў экскурс у гісторыю канстытуцыйнага будаўніцтва, пачынаючы са Статута ВКЛ, і растлумачыў, чым выклікана сённяшняя глоб
альная карэкціроўка Асноўнага Закона. Па сутнасці, гаворка ідзе пра неабходнасць прыняцця новай Канстытуцыі. На яго думку, гэта прадыктавана істотнай зменай сённяшняга сусветнага парадку, геапалітычнай сітуацыі, якая імкліва змяняецца. Напрыклад, краіна ўжо не можа захоўваць прапісаны ў дзеючай Канстытуцыі нейтралітэт, паколькі мы не ў стане абараніць свой суверэніт у адзіночку. Тым не менш, прапанаваны праект змяшчае норму аб тым, што Рэспубліка Беларусь – гэта міралюбная дзяржава, якая выключае агрэсію са сваёй тэрыторыі ў дачыненні да іншых дзяржаў.
У аўдыторыі, дзе сабраліся прадстаўнікі медыцынскай супольнасці, асаблівую цікавасць выклікала норма артыкула 45 праекта Канстытуцыі, якая ўскладае на грамадзяніна абавязак прымаць меры па захаванні і ўмацаванні свайго здароўя. Многія ўжо задаюцца пытаннем, а ці не выльецца гэта затым у нейкае скарачэнне аб'ёмаў бясплатнай медыцынскай дапамогі тым, хто ігнаруе нормы здаровага ладу жыцця. І ці можна ўкараніць пэўны механізм кантролю за рэалізацыяй гэтай абавязкі?
-- Самае слова кантроль ужо рэжа слых, -- адказаў на гэта Аляксандр Субоцін. – Разумней укараняць меры стымулявання для выканання грамадзянамі гэтай нормы, фарміраваць такую паводзіну праз адукацыю, бо здароўе – істотная частка ўстойлівасці дзяржавы. У ходзе працы дыялогавай пляцоўкі абмяркоўваліся многія іншыя новаўвядзенні і дапаўненні ў Асноўны Закон – ад замацавання адказнасці дзяржавы за бяспеку мірнага атама да паўнамоцтваў і месца ў сістэме дзяржаўнага ладу новага прадстаўнічага органа – Усебеларускага народнага сходу.