Гарадскі сельскагаспадарчы кірмаш прайшоў у Віцебску
14 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У Віцебску на вуліцы Леніна праходзіць сезонны сельскагаспадарчы кірмаш. У продажы шырока прадстаўлены агародніна і садавіна, ягады, а таксама саджанцы раслін і кветкі. Адной толькі бульбы можна налічыць каля дзясятка гатункаў. Цэны, як адзначылі віцябляне, вельмі прымальныя. Тут жа можна дамовіцца і аб дастаўцы.-0-











