Грандыёзным гала-канцэртам завяршыўся "Арт-парад у Віцебску"

Грандиозным гала-концертом завершился "Арт-парад в Витебске"
VI Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску" завяршыўся грандыёзным гала-канцэртам, які стаў яркай кульмінацыяй творчага марафону.


На конкурс былі прадстаўлены яркія вакальныя і танцавальныя нумары, кожны з іх быў па-асабліваму захапляльны і цікавы.

Уладальнікамі Гран-пры па вакале сталі студэнты ВДУ імя П. М. Машэрава Ганна Стоян і Клім Астрамовіч, па харэаграфіі - пскоўскі тэатр танца "Рускія ўзоры".

Прыз гледацкіх сімпатый атрымала Пуш Анастасія, дыплом за лепшую пастановачную працу - група сучаснага танца "Каліпса" з Расіі, а таксама мноствам іншых узнагарод удастоіліся ўдзельнікі мерапрыемства.

Члены журы падзяліліся ўражаннямі ад мерапрыемства:

- Парад прайшоў выдатна. Былі годныя спевакі. Прыемна было ўбачыць на конкурсе і дзяцей і дарослых са сваімі талентамі. Хацелася б ім пажадаць не здавацца і ісці наперад да сваіх мэт, і толькі тады яны змогуць атрымліваць перамогі, - адзначыла Надзея Крыгіна.

- Вельмі годная арганізацыя і выбар артыстаў. Усе выдатна падрыхтаваліся і гэта бачна на сцэне. Хочацца выказаць падзяку за гэта педагогам. Вядома, вельмі кампетэнтнае журы і добрая пляцоўка. Усе папрацавалі выдатна і таму ёсць годны вынік, - распавёў Тамерлан Мурашаў.

"Віцебскія весці"