Інфарматыка без разеткі. Дашкольнікі Віцебска з ранніх гадоў будуць атрымліваць IT-веды па праекце ПВТ
Праект рэалізуецца з 2019 года пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. Ён прызначаны для навучання дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту ад 5 да 7 гадоў і накіраваны на фарміраванне ў іх алгарытмічных уменняў: юныя айцішнікі вучацца структураваць і аперыраваць інфармацыяй, выконваючы лагічныя аперацыі без выкарыстання камп'ютара.


У гэтым навучальным годзе заяўкі на ўдзел у праекце "Інфарматыка без разеткі" паступілі ад 606 устаноў дашкольнай адукацыі рэспублікі, уключаючы 58 дзіцячых садоў у Віцебскай вобласці, са 168 гарадоў і населеных пунктаў усіх рэгіёнаў Беларусі. Да навучання прыступілі больш за 10,5 тыс. выхаванцаў, з іх 886 дашкалят у паўночным рэгіёне.


"Праект "Інфарматыка без разеткі" ў гэтым дзіцячым садзе - пачатак чагосьці вялікага. Вывучэнне інфарматыкі з ранніх гадоў - гэта вельмі правільна. Спачатку дзіцячы сад, потым школа, затым, магчыма, тут нейкі філіял ПВТ адкрыецца ці Сіліконавую даліну створым. У ідэале было б добра, каб у кожнай дашкольнай установе рэалізоўвалася такая ініцыятыва. Тут развіваюцца асновы логікі, закладваецца база IT-граматнасці", - сказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін на адкрыцці школы ранняга развіцця ў дзіцячым садзе і падзякаваў прадстаўнікам ПВТ за ўдзел у развіцці юных жыхароў Віцебска.
"БЕЛТА"