Як медыцынская супольнасць Віцебскай вобласці ўмацоўвае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі?

Нам — вакцыну, расіянам — напрацоўкі па рэабілітацыі пасля COVID-19. Як медыцынскае супольнасць Віцебшчыны умацоўвае супрацоўніцтва дзвюх краін? 

Яшчэ зусім нядаўна масачны рэжым, сацыяльная дыстанцыя былі практычна адзінымі спосабамі прафілактыкі SARS-CoV-2, пакуль не паступіла расійская вакцына «Спутник V», што стала магчымым менавіта дзякуючы партнёрству дзвюх краін. Гэта паклала пачатак спецыфічнай імунапрафілактыцы – найбольш дзейснаму спосабу барацьбы з інфекцыяй. 

Першыя прышчэпкі ў Віцебскай вобласці пачалі рабіць у другой палове студзеня. Вакцынацыя паступова набірае абароты, ахопліваючы новыя катэгорыі насельніцтва з груп рызыкі на ўсіх тэрыторыях, у абласным цэнтры і рэгіёнах разгортваюцца дадатковыя прышчэпачныя пункты.

Як паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач вобласці Уладзімір Сінкевіч, на наступным тыдні ў рэгіён паступіць яшчэ каля 9 тыс. доз вакцыны «Спутник V». Гэтая партыя будзе прызначана для вакцынацыі работнікаў устаноў аховы здароўя, адукацыі, сацыяльных устаноў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і дарослых, якія яшчэ не паспелі прышчапіцца, а таксама людзей старэйшыя за 61 год, якія пакутуюць шэрагам хранічных захворванняў і тым самым падвержаны рызыцы цяжкага цячэння каранавіруснай інфекцыі. На красавік запланавана масавая імунізацыя насельніцтва, у якой будзе выкарыстоўвацца расійскі «Спутник V», але ўжо выраблены з падключэннем магутнасцей беларускіх прадпрыемстваў.     

Улічваючы наступствы, якія можа правакаваць новы вірус, многае залежыць ад пісьменнай і своечасовай аднаўленчай тэрапіі пасля перанесенай інфекцыі. І тут ужо віцебскія навукоўцы падзяліліся сваім вопытам з расійскімі калегамі.

У прыватнасці, супрацоўнікі кафедры медыцынскай рэабілітацыі і фізічнай культуры з курсам ФПК і ПК Віцебскага дзяржмедуніверсітэта распрацавалі і ўкаранілі відэазаняткі па дыхальнай гімнастыцы і іншых аспектах медыка-сацыяльнай рэабілітацыі для пацыентаў розных узроставых груп, якія перанеслі «кавідную» пнеўманію і знаходзяцца на амбулаторным і хатнім лячэнні.

Гэтыя дыстанцыйныя кансультацыі дапамагаюць аднавіцца жыхарам не толькі нашага рэгіёну, але і расійскіх гарадоў Кіраў і Белгарад. Супрацоўніцтва ў гэтым напрамку працягваецца, пашыраючы сваю геаграфію. Так, нядаўна да праекту далучылася яшчэ і Кемерава. У цэлым сустрэча з невядомым вірусам яшчэ больш згуртавала навуковае медыцынскае супольнасць Беларусі і Расіі. Так, прадстаўнікі ВДМУ актыўна прымалі ўдзел у розных анлайн-канферэнцыях, вэбінарах па пытаннях маніторынгу захворвання сацыяльна значнымі хваробамі, у тым ліку і COVID-19, абменьваліся досведам і думкамі з расійскімі калегамі па пытаннях арганізацыйных падыходаў і клінічных рашэнняў у барацьбе з новай каранавіруснай інфекцыяй і г. д.

Больш таго, супрацоўнікі філіяла кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі ФПК і ПК распрацавалі рэспіраторна-сатурацыйны індэкс для вызначэння ступені дыхальнай недастатковасці, які можа прымяняцца да «кавідных» пацыентаў. На сваю распрацоўку навукоўцы маюць намер атрымаць патэнт Расійскай Федэрацыі, ужо маецца станоўчае рашэнне папярэдняй экспертызы. Спосаб экспрэс-дыягностыкі дыхальнай недастатковасці беларусы прадставілі на Форуме анестэзіёлагаў і рэаніматолагаў Расіі «Глабальныя выклікі ў медыцыне крытычных станаў».

"Віцебскія весці".