Які прафесіі найбольш запатрабаваныя ў Віцебскай вобласці?

У агульнарэспубліканскім банку вакансій наймальнікамі Віцебскай вобласці заяўлена больш за 7 тыс. вакансій, з іх 62,4% – па рабочых прафесіях. 


Найбольшая колькасць вакансій заяўлена арганізацыямі наступных відаў эканамічнай дзейнасці:

СЕЛЬСКАЯ, ЛЯСНАЯ І РЫБНАЯ ГАСПАДАРКА – каля 1,5 тыс. вакансій (20,2 % ад агульнай колькасці вакансій)

найбольш запатрабаваны:

  • трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці (каля 400 вакансій),
  • аператар машыннага даення (больш за 180 вакансій),
  • жывёлавод (больш за 100 вакансій),
  • заатэхнік (больш за 60 вакансій),
  • ляснік (каля 50 вакансій),
  • аграном (больш за 40 вакансій),
  • ветэрынарны ўрач (больш за 36 вакансій),
  • вальшчык лесу (каля 30 вакансій).

ПРАМЫСЛОВАСЦЬ – 1,4 тыс. вакансій (20,1 % ад агульнай колькасці вакансій)

найбольш запатрабаваны:

  • слесар (розных профіляў) (больш за 470 вакансій),
  • швачка (больш за 280 вакансій),
  • электраманцёр (больш за 200 вакансій),
  • электрагазазваршчык (больш за 60 вакансій).

АХОВА ЗДАРОЎЯ І САЦЫЯЛЬНЫЯ ПАСЛУГІ – больш за 800 вакансій (11,3% ад агульнай колькасці вакансій)

найбольш запатрабаваны:

  • урач-спецыяліст (больш за 290 вакансій),
  • медыцынская сястра (больш за 200 вакансій),
  • фельчар (больш за 70 вакансій).

АПТОВАЯ І РОЗНІЧНАЯ ГАНДЛЁВЫ – больш за 600 вакансій (9 % ад агульнай колькасці вакансій)

найбольш запатрабаваны:

  • прадавец (больш за 190 вакансій),
  • кантралёр-касір (больш за 90 вакансій).

Таксама ў арганізацыях розных відаў дзейнасці патрабуюцца кіроўцы аўтамабіля (каля 500 вакансій).

Ад агульнай колькасці наяўных у банку дадзеных вакансій парадку 46 % працоўных месцаў з узроўнем аплаты працы ў межах ад 500 да 800 рублёў, 13 % – ад 800 да 1000 рублёў, больш за 8 % – вышэй за 1000 рублёў.

Памер аплаты працы залежыць ад узроўню адукацыі і досведу працы суіскальніка. Каля 26 % вакансій, заяўленых наймальнікамі, складаюць вакансіі з аплатай працы ад 400 да 500 рублёў, і, як правіла, не патрабуюць спецыяльнай адукацыі і досведу працы.