Якія наступствы выплаты заробку «ў канверце» і нясплаты абавязковых страхавых узносаў
Суб'екты гаспадарчай дзейнасці сутыкаюцца з сур'ёзнымі парушэннямі пры выплаце заробку «у канвертах». Як наймальнікі, так і атрымальнікі такога заробку становяцца ўдзельнікамі ценявой эканомікі, наносячы шкоду не толькі дзяржаве, але і самім сабе.
Атрымальнікі заробку «у канверце», з якога не выплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду, губляюць сацыяльную абароненасць: дапамогі па непрацаздольнасці, пенсіі, іншыя сацыяльныя выплаты разлічваюцца з афіцыйнага заробку – адлюстраванага ў бухгалтарскім уліку прадпрыемства.
З 19 чэрвеня 2021 г. у Рэспубліцы Беларусь узмоцнена адказнасць наймальнікаў за выплату заробку «у канвертах» і Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 мая № 112-З «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці» ўведзена крымінальная адказнасць за ўхіленне ад выплаты абавязковых страхавых унёскаў (артыкул 2433 Крымінальнага кодэкса).
Крымінальная адказнасць прадугледжана за даказаныя наўмысныя дзеянні, звязаныя з нявыплатай абавязковых страхавых унёскаў пры ўмове, што сума нявыплачаных плацяжоў перавышае буйны памер – 2,5 тыс. базавых велічынь (у цяперашні час 72,5 тыс. рублёў).
Службовыя асобы арганізацый, якія налічваюць абавязковыя страхавыя ўзносы на ўсе выплаты працаўнікам у адпаведнасці з заканадаўствам, але не пералічваюць іх у бюджэт фонду ва ўстаноўленыя тэрміны, нясуць адміністрацыйную адказнасць (арт.12.15 КоАП).
Наймальнікі – выключыце рызыкі адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Налічайце на ўсе выплаты сваім работнікам абавязковыя страхавыя ўзносы і пералічвайце іх своечасова ў бюджэт фонду!
Працуючыя грамадзяне – не згаджайцеся на заробак «у канверце», адстойвайце свае правы на сацыяльную абарону!
Віцебскае абласное ўпраўленне
Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.