Ключы ад новых кватэр атрымалі шматдзетныя сем'і ў Гарадку
Ключы ад новых кватэр у 40-кватэрным доме 29 снежня ўручылі васьмі шматдзетным сем'ям у Гарадку. Запаветны падарунак будучым навасёлам напярэдадні навагодніх святаў уручыў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Акрамя таго, падарункі ад Дзядулі Мароза і "Белай Русі" ўручаць 11 дзецям і 14 дарослым, для якіх арганізуюць вясёлае свята на адкрытым паветры.










