Каманда прадстаўнікоў фінансавых органаў Віцебскай вобласці стала пераможцам рэспубліканскага галіновага турзлёту
Зборная каманда прадстаўнікоў фінансавых органаў Віцебскай вобласці стала пераможцам рэспубліканскага галіновага турзлёту Міністэрства фінансаў.
Турзлёт праходзіў з 28 па 30 ліпеня 2023 г. у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Па выніках усіх відаў спартыўнай і творчай праграмы каманда Віцебскай вобласці стала пераможцам.
У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел намеснік Міністра фінансаў Лемех Павел Канстанцінавіч і генеральны дырэктар Белдзяржстраху Якубіцкі Сяргей Леанідавіч.